Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Рэдакцыйная палітыка сайта

1. Сайт nv-online.info з’яўляецца анлайн-дадаткам для незалежнай газеты “Народная Воля”. Штодзённыя матэрыялы сайта не дублююць матэрыялы газеты.

2. Выбар тэмаў для асвятлення, асобаў і матэрыялаў цалкам ляжыць у кампетэнцыі рэдакцыі. Пры выбары тэмаў, асобаў і матэрылаў для асвятлення, рэдакцыя арыентуецца на іх каштоўнасць для аўдыторыі, актуальнасць і грамадскую значнасць.

3. Інфармацыйныя матэрыялы сайта правяраюцца на праўдзівасць і паўнату ў межах кампетэнцыі і магчымасцяў рэдакцыі. Пры ўзнікненні спрэчак і канфліктаў, кожны чытач мае права выказаць сваю пазіцыю і патрабаваць выпраўлення памылак, калі такія знойдуцца.

4. Усе матэрыялы аўтараў сайта, акрамя інфармацыйных паведамленняў, з’яўляюцца суб’ектыўным меркаваннем. Пазіцыя аўтара не абавязкова супадае з пазіцыяй рэдакцыі.

5. Рэдакцыя не дапускае мовы нянавісці, экспліцытнага матэрыялу, абразлівых выказванняў, паклёпу, распаўсюду інфармацыі, якая парушае законы Рэспублікі Беларусь.

6. Сайт nv-online.info можа запазычваць матэрыялы з іншых сайтаў, выконваючы правілы перапосту – пазначаючы крыніцу, аўтараў і прамую гіперспасылку. Гэтак жа і матэрыялы сайта nv-online.info могуць капіявацца толькі з пазначэннем крыніцы, аўтара і з прамой гіперспасылкай на наш тэкст.