Рэдакцыйная палітыка сайта

  1. Сайт nv-online.info – анлайн-дадатак да незалежнай газеты “Народная Воля”. Штодзённыя матэрыялы сайта не дубліруюць матэрыялы друкаванай газеты. Друкаваныя артыкулы даступныя для прачытання ў платнай PDF-версіі газеты або свабодна адкрытыя для спампавання ў Архіве газеты праз два тыдні пасля выхаду нумара.
  2. Выбар тэмаў для асвятлення, асобаў і матэрыялаў з’яўляецца цалкам кампетэнцыяй рэдакцыі. Пры выбары тэмаў, асобаў і матэрылаў для асвятлення, рэдакцыя арыентуецца на іх каштоўнасць для аўдыторыі, актуальнасць і грамадскую значнасць.
  3. Інфармацыйныя матэрыялы сайта правяраюцца на праўдзівасць і паўнату ў межах кампетэнцыі і магчымасцяў рэдакцыі. Пры ўзнікненні спрэчак і канфліктаў, кожны чытач мае права выказаць сваю пазіцыю і патрабаваць выпраўлення памылак, калі такія знойдуцца.
  4. Усе матэрыялы аўтараў сайта, акрамя інфармацыйных паведамленняў, з’яўляюцца суб’ектыўным меркаваннем. Пазіцыя аўтара не абавязкова супадае з пазіцыяй рэдакцыі.
  5. Рэдакцыя не дапускае мовы нянавісці, абразлівых выказванняў, паклёпу, распаўсюду інфармацыі, якая парушае законы Рэспублікі Беларусь.
  6. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта nv-online.info абавязкова ўказваць крыніцу, аўтара і прамую гіперспасылку на тэкст.

Правілы каментавання на сайце nv-online.info

Усе каментары праходзяць мадэрацыю.

У публічнай дыскусіі мы заклікаем чытачоў прытрымлівацца правілаў добрага тону. Мадэратар выдаляе каментары, якія:

  1. Абражаюць герояў публікацый або іншых каментатараў.
  2. Парушаюць заканадаўства РБ.
  3. Маюць на мэце тролінг і флуд.
  4. Амаральныя каментары.
  5. Хлусню і глупства.

Шануйма адно аднаго!