Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
3
Памер шрыфта

За тыдзень да заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з афіцыйным візітам Беларусь наведаў прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч.

Чым запомніцца гэты візіт?

Перш за ўсё, вядома, тым, што Нікаліч прыляцеў у Мінск не на  ўрадавым самалёце, а, як звычайны грамадзянін, скарыстаўся рэйсам Lufthansa. Таксама непампезна ён наведваў Беларусь і ў мінулы візіт у 2015 годзе.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Таміслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў. Як паведамлялася афіцыйна, за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.

Варта адзначыць, што ў перыяд з 2009-га па 2015 год тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас у 4,7 раза, перавысіўшы адзнаку ў 250 млн долараў. У  студзені–сакавіку 2017 года тавараабарот склаў 54,5 млн долараў, што на 25,6% вышэй у параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года. Аб’ём беларускага экспарту ў Сербію павялічыўся на 59,6% і склаў 28,4 млн долараў.

У Мінску Таміслаў Нікаліч заявіў, што па завяршэнні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў можа працягнуць курыраваць супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі.

“Мы з Аляксандрам Вучычам (абраны 2 красавіка прэзідэнт Сербіі) знаёмы 25 гадоў. Ён праводзіць такую ж палітыку. Так што нічога не зменіцца ў нашых адносінах. Мы дамовіліся з ім і з прэзідэнтам Расіі, старшынёй КНР, каб я ўзяў на сябе каардынацыю супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і Кітаем”, – заявіў Таміслаў Нікаліч, адзначыўшы таксама, што адпаведная яго роля можа быць і ў дачыненні да Беларусі. “Мы паставілі нашы адносіны на такі высокі ўзровень, што яны ўжо ніколі не змогуць пагоршыцца”, – сказаў сербскі лідар.

Дарэчы, Таміслаў Нікаліч не стаў балатавацца на другі прэзідэнцкі тэрмін. 31 мая пасаду прэзідэнта Сербіі зойме Аляксандр Вучыч – дзеючы старшыня ўрада.

Аўтар: Ганна ГАНЧАРЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.