Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
11
Памер шрыфта

Дваіх крычаўскіх міліцыянтаў – падпісантаў звароту на імя міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча – рэкамендавалі звольніць з праваахоўных органаў за дыскрэдытацыю міліцыі.

Пра гэта карэспандэнту “Магілёўскага рэгіёна” паведаміў адхілены ад пасады начальнік ААПП Крычаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Ігар Вусік.

Паводле слоў Вусіка, ён і ўчастковы інспектар Крычаўскага РАУС Андрэй Шашкоў былі азнаёмлены ўчора з вынікамі службовай праверкі. Гэтыя супрацоўнікі міліцыі былі абвінавачаны ў тым, што парушылі прафесійную этыку, напісаўшы ў звароце на імя міністра інфармацыю аб начальніку Крычаўскага РАУС падпалкоўніку міліцыі Станіславу Чупрыну, якая не адпавядае рэчаіснасці, і распаўсюдзілі яе ў незалежных СМІ.

Да такой высновы кіраўніцтва прыйшло па выніках службовай праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС.

Ігар Вусік адзначае, што копію матэрыялаў праверкі ні яму, ні Андрэю Шашкову на рукі пакуль не выдалі.

Былы начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Крычаўскага РАУС І.Вусік кажа, што ён збіраецца звярнуцца па кансультацыю і дапамогу да праваабаронцаў. «Здавацца» падпалкоўнік Вусік не мае намеру.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".