Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
3
Памер шрыфта

Званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму можа быць нададзена ўжо ў бліжэйшы час.

Як паведамляла раней «Народная Воля», Вярхоўная Рада Украіны падтрымала ініцыятыву аб прысваенні вышэйшай узнагароды краіны замежнікам, якія адстойвалі прынцыпы дэмакратыі і правоў чалавека падчас Рэвалюцыі Годнасці.

Беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. У лістападзе Жызнеўскі быў узнагароджаны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, які прэзідэнт Украіны ўручыў яго бацькам.

Чакаем навін з Кіева кожны дзень, сказала «Народнай Волі» маці загінуўшага беларуса Ніна Жызнеўская. Трэба класціся ў бальніцу, але не кладуся: а раптам патэлефануюць і скажуць прыязджаць?..

Міхаіл Жызнеўскі пахаваны пад Гомелем. Некалькі разоў яго магілу апаганьвалі вандалы: зрывалі беларуска-ўкраінскую сімволіку, пашкодзілі помнік. Прысваенне звання Героя Украіны, лічаць бацькі Жызнеўскага, змагло б абараніць магілу іх сына.

Раман ВАСІЛЬЕЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".