Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
9
Памер шрыфта

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер на брыфінгу ў Мінску заявіў, што Злучаныя Штаты працягваюць ацэньваць сітуацыю ў Беларусі «дзень за днём, тыдзень за тыднем». Мінулыя парламенцкія выбары можна разглядаць як выкананне некаторых абяцанняў, але ЗША чакаюць большага, сказаў Тонер. Ён падкрэсліў, што ўведзеныя ў 2006 годзе санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска прывязаны да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека.

Раней Дзярждэп у спецыяльнай заяве вітаў «шэраг паляпшэнняў» падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі, але наракаў на «сур’ёзныя праблемы» ў выбарчым заканадаўстве. Адзначаліся непразрысты падлік галасоў, неплюралістычны склад выбарчых камісій, наяўнасць медыйнага асяроддзя, якое не дазваляе выбаршчыкам рабіць інфармаваны выбар, а таксама адсутнасць рэформ абмежавальнага беларускага выбарчага заканадаўства.

Калі Беларусь распачне дзеянні, якія супярэчаць яе міжнародным абавязацельствам, адзначыў Тонер, ЗША «праявяць гнуткасць» у пытанні пашырэння санкцый альбо адмены іх палягчэння.

 

ДАРЭЧЫ

Амбасадар ЗША пакуль не вернецца ў Беларусь

Паводле слоў Марка Тонера, нягледзячы на тое, што ЗША пашырылі ўзаемадзеянне з Беларуссю па цэлым шэрагу пытанняў, вяртанне ў Мінск пасла на парадку дня пакуль не стаіць.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра