Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Заяўка Беларусі на атрыманне новага крэдыту ў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФРС) можа быць разгледжана 3 ліпеня.
6:00 3 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

На гэты дзень, паводле інфармацыі БелаПАН, запланавана чарговае пасяджэнне савета фонду. 

Нагадаем, з заяўкай на атрыманне новага крэдыту Беларусь звярнулася ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (15 чэрвеня ён быў пе-
райменаваны ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця) у сакавіку гэтага года. У другой палове мая Мінск наведалі эканамісты праектнай групы фонду. Яны правялі перамовы з беларускімі ўладамі аб новай крэдытнай праграме. Паводле вынікаў візіту ў Мінск Еўразійскі банк развіцця, які выступае кіраўніком сродкаў фонду, абнародаваў паведамленне, у якім гаварылася, што заяўка Беларусі на атрыманне новага крэдыту можа быць разгледжана ў канцы першага паўгоддзя 2015 года.

Пры гэтым эксперты фонду, якія наведалі Мінск, рэкамендавалі беларускім уладам «як мага хутчэй» ажыццявіць пераход да акупных тарыфаў на платныя паслугі для насельніцтва. Акрамя гэтага, фонд рэкамендуе паменшыць аб’ём дырэктыўнага крэдытавання эканомікі.

Раней Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС ужо выдзяляў Беларусі фінансавы крэдыт. У 2011 годзе было прынята рашэнне выдзеліць Беларусі на працягу трох гадоў 3 млрд долараў на падтрыманне плацежнага балансу і папаўненне золатавалютных рэзерваў. Аднак у перыяд з 2011-га па 2013 год Беларусь атрымала толькі 2,5 млрд долараў. Апошні транш ад фонду ў памеры 440 млн долараў не быў атрыманы з-за невыканання беларускім бокам умоў крэдытнай праграмы.

Дзмітрый ЗАЯЦ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».

Минск не хочет в ЕС, ему бы «деполитизированного прагматизма»

Три дня в Минске около 80 экспертов, дипломатов и чиновников рефлексировали на тему Евросоюза и «Восточного партнерства».