Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

(З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Вялікдзень 2017 года)
12:18 2 мая 2017
9
Памер шрыфта

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі, жыхары Беларусі!

Сардэчна вітаю і віншую ўсіх вас гэтым пасхальным воклічам з радасным і збаўчым святам Уваскрасення Хрыста, калі нашы сэрцы і думкі зачараваны перамогай Езуса над грахом, смерцю і злым духам.

Святкуючы Пасху, мы павінны задумацца над тым, што прапануе свет і Хрыстус.

Сучасны свет знаходзіцца ў нябачным дагэтуль маральным крызісе. Падаецца, што злы дух і зло перамагаюць. Пагаршаецца сацыяльна-палітычная сітуацыя, нарастае пагроза тэрарызму і гвалту, павялічваецца колькасць забойстваў жыцця ва ўлонні маці, сям’я перажывае вялікі крызіс, міграцыя становіцца сапраўдным бічом, распаўсюджваюцца фальшывыя вучэнні і ідэалогіі, павялічваецца ўплыў матэрыялізму і эгаізму, пануе абыякавасць да чужых праблем, людзі забываюць, што ўсе яны створаны роўнымі і Творца надзяліў іх тымі ж самымі неад’емнымі правамі і гэтак далей. Таксама распаўсюджваецца культура часовасці, якая вядзе да вядомага яшчэ з рымскіх часоў прынцыпу: Carpediem – «Выкарыстоўвай час, бо жывём толькі раз».

Усё гэта не што іншае, як аслабленне духоўнага імунітэту сучаснага свету. Яно вядзе да адмовы ад фундаментальных маральных прынцыпаў, на якіх мы павінны будаваць наша жыццё. У выніку чаго нараджаецца новая канцэпцыя свабоды – свабоды ад Бога і Яго закона, а значыць, свабоды рабіць усё, што хочацца.

Сацыёлагі кажуць, што чалавецтва ад эпохі постмадэрнізму перайшло ў эпоху постпраўды, калі хлуслівасць больш папулярная чым праўда. Усё гэта вядзе ў тупік і не дапамагае ў вырашэнні новых праблем. У той жа час радаснае пасланне Вялікадня, якое з’яўляецца нязменнай Божай праўдай, гучыць ясна: «Езус наш Збаўца! Ён наш Бог і праўда!»

Такім чынам, мы знаходзімся перад выбарам: «Бог або нічога».

У сакрамэнце хросту мы разам з Хрыстом памерлі для граху і ўваскрэслі для жыцця ў Божай ласцы. Таму ў супярэчлівасці сучаснага свету не будзем баяцца выбраць Яго. Ён не адкіне нас і прыме з міласэрнай любоўю, бо жадае вызваліць з грахоўнага палону і ўплыву фальшывых багоў сучаснага свету. Усё гэта азначае, што праўда Уваскрасення кліча нас выйсці з магілы маральнага заняпаду да жыцця ў Божай ласцы і выбару нязменнай праўды Евангелля.

Адзін мудры чалавек падзяліўся сваім жыццёвым досведам. Калі ён быў малады, то імкнуўся змяніць увесь свет. Потым зразумеў, што гэта не ў яго сілах. Калі стаў старэй, стараўся змяніць людзей вакол сябе. І зноў яму гэта не ўдалося. Калі зусім пастарэў, вырашыў старацца змяніць самога сябе.

Мы самі не можам змяніць свет. Мы не маем сілы змяніць сэрцы і думкі мільёнаў людзей. Але з Божай дапамогай можам змяніць саміх сябе. А змяняючы сябе, мы будзем змяняць свет.

Прыказка кажа: замест таго, каб праклінаць цемру, трэба запаліць свечку. Таму замест таго, каб толькі наракаць на зло, якое апанавала свет, неабходна самім перамяніцца, уваскрэснуць са сваіх грахоў, каб стаць маякамі святла і надзеі ў сучасным свеце.

Мы часта, а часам нават неабгрунтавана, выкарыстоўваем слова «надзея». Напрыклад, кажам: «Спадзяёмся, што заўтра будзе добрае надвор’е або што ў гэтым годзе інфляцыя будзе малой». Далёка не заўсёды такія спадзяванні ажыццяўляюцца. У той жа час наша надзея абгрунтавана чымсьці іншым – праўдай уваскрасення Хрыста, якая з’яўляецца падмуркам нашай веры

Дарагія браты і сёстры!

Віншую вас са святам Пасхі Хрыстовай! Віншую ўсіх хрысціян – католікаў, праваслаўных і пратэстантаў, бо сёлетняя Пасха з’яўляецца сумесным святкаваннем перамогі Хрыста! Віншую людзей добрай волі!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.