Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
4
Памер шрыфта

Сёння, 26 мая, знакаміты беларускі музыкант Зміцер Вайцюшкевіч запрашае ўсіх у Палац культуры імя Шарко (вул.Уральская) на канцэрт памяці славутага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна “Дачакайся, матуля”.

Нагадаем, што Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця амаль тры гады таму – 30 мая 2014 года.

Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося акурат дзесяць год таму – тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Пазней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў «Тое, што трэба» (2008), «Варанок» (2013), «Наша песня» (2015). Былі і неальбомныя творы – напрыклад, песня «Дачакайся, матуля», якая і дала назву праграме.

“Я шмат працаваў з рознымі паэтамі, але на фоне іншых Генадзь Бураўкін выдзяляецца для мяне спалучэннем прастаты і глыбіні, – распавёў Зміцер Вайцюшкевіч “Народнай Волі”. – Тыя ж «Калыханка», «Месяц – жоўтая лодка» ці «Дачакайся, матуля» – гэта праніклівая лірыка з вельмі тонкім адчуваннем слова. А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто мне тэлефанаваў пасля канцэрта і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Зараз такога няма і больш не будзе… Сёння ў зале будзе сям’я Генадзя Бураўкіна – дзеці, унукі, жонка.

Цяпер на канцэртах людзі любяць спяваць разам, таму мы зрабілі вялікую праекцыю ўсіх песень, каб былі добра бачны вершаваныя радкі. Яшчэ будзе агульнае спяванне знакамітай “Калыханкі” (мне падаецца, гэта песня, якой можна прыгожа скончыць канцэрт).

Цалкам магчыма, што адбудзецца яшчэ некалькі прэм’ер песень. Карацей, прыходзьце! Канцэрт дазволены, квіткі прадаюцца, каштуюць нядорага”.

Зміцер Вайцюшкевіч добра памятае, як пазнаёміўся з Генадзем Бураўкіным.

“Наша першая сустрэча адбылася ў кватэры Уладзіміра Някляева, – з усмешкай узгадвае ён. – Прычым гэта было адразу вельмі грунтоўнае знаёмства – памятаю, мне трэба было бегчы за дабаўкай… Як кажуць, колькі гарэлкі ні купляй, усё роўна прыйдзецца два разы бегчы (смяецца). Мы тады шмат гаварылі пра беларускую паэзію, пра лёсы людзей, пра Анатоля Сыса, параўноўвалі беларускіх паэтаў. Пра Караткевіча, натуральна, узгадвалі, бо Някляеў жыў у той кватэры, дзе калісьці пражываў і ён.

Генадзь Бураўкін мяне шмат чаму навучыў. Самы галоўны ўрок ад яго – дараваць людзям. Ён усіх лічыў харошымі. І казаў, што ў пэўных абставінах праяўляюцца не самыя лепшыя якасці чалавека. Ён быў гатовы дараваць, здавалася б, недаравальнае. Я зразумеў, што гэта сапраўды важна. І цяпер таксама гатовы дараваць усім і ўсё. Магчыма, і мне некалі даруюць…”

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным