Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:37 24 студзеня 2017
6
Памер шрыфта

Напрыканцы студзеня Зміцер Вайцюшкевіч на два тыдні з’язджае з канцэртами ў Паўночную Амерыку.

Выступленні Вайцюшкевіча адбудуцца ў Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Вашынгтоне, Таронта, Атаве і Сан-Францыска. Гэта самы працяглы ваяж спевака ў Паўночную Амерыку, пры гэтым у Канадзе ён выступіць упершыню.

– На канцэрты там прыходзяць збольшага беларусы. У тым ліку тыя, чые сем’і ўжо некалькі пакаленняў жывуць у Штатах, але не згубілі сваёй ідэнтычнасці. Гэта рэалізаваўшыя сябе людзі, якія спакойна размаўляюць на розных замежных мовах, але пры гэтым шануюць сваё, беларускае, – распавядае Вайцюшкевіч. – Амерыка прасякнута ідэяй рэалізацыі мары і гэтым мне вельмі падабаецца. У Канадзе апынуся ўпершыню – кажуць, што гэта наогул нейкі ідэальны сусвет.

 

ТЫМ ЧАСАМ

4 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і WZ-Orkiestra дадуць вялікі супольны канцэрт у Вільнюсе з праграмай «Нашы каханыя», прымеркаванай да 10-годдзя супрацоўніцтва музыканта і паэта. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы, дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба ад 15 студзеня да 15 лютага ўключна.

Аўтар: Аліна ВЕТРАВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.