Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 снежня 2016
12
Памер шрыфта

Сярэдняя тэмпература будзе на 2–4°С ніжэй за норму.

Папярэдні прагноз зімовага надвор’я зрабіў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У снежні сярэдняя тэмпература паветра чакаецца блізкай да нормы (кліматычная норма студзеня -2…-5°С). У параўнанні з лістападам яна панізіцца на 3,3ºС. Сярэдняя месячная колькасць ападкаў чакаецца больш за шматгадовыя значэнні (кліматычная норма студзеня –38 мм).

У студзені сярэдняя тэмпература паветра чакаецца блізкай да нормы, па захадзе краіны на 1ºC вышэй за норму (кліматычная норма студзеня -5…-8°С). У параўнанні са снежнем яна панізіцца на 2,7ºC. Сярэдняя месячная колькасць ападкаў чакаецца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма cтудзеня –38 мм).

У лютым сярэдняя месячная тэмпература паветра мяркуецца на 0,5°С вышэй за норму, па поўначы краіны на 0,5ºC ніжэй (кліматычная норма лютага – -4…-8°С. Сярэдняя месячная колькасць ападкаў таксама чакаецца каля нормы, па паўночным усходзе трохі менш (кліматычная норма лютага –33 мм).

«Дакладнасць такіх сезонных прагнозаў – 60–70 працэнтаў», – адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.

В Беларуси задержан корреспондент «Украинского радио». Его обвиняют в шпионаже

Руководитель Национальной общественной телерадиокомпании Украины Зураб Аласания сообщил, что посольство Беларуси уклоняется от ответа о причине задержания украинского журналиста Павла Шаройко.