Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
10
Памер шрыфта

Савет міністраў пастановай ад 16 снежня 2016 года 1035 зацвердзіў тарыфы на некаторыя віды жыллёва-камунальных паслуг на 2017 год.

Згодна з дакументам, кошт цеплаэнергіі будзе павялічаны на 17 працэнтаў да 15,6098 бел. рублёў за 1 Гкал. На аналагічны працэнт вырасце для насельніцтва цана на газ прыродны ў ацяпляльны перыяд. Кошт электраэнергіі не павялічыцца. Але што тычыцца электраэнергіі на работу ліфтаў, то тарыф павялічыцца да 0,47 рубля  з аднаго жыхара (цяпер 0,26).

«Плацяжы насельніцтва, разлічаныя па субсідзіруемых дзяржавай тарыфах (цэнах), гранічныя памеры расходаў і памеры кампенсацыі жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам, прадугледжаныя пастановай, будуць павышаны ў памеры, эквівалентным 5 доларам  у разліку на сям’ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, пры нарматыўным спажыванні жыллёва-камунальных паслуг», – растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Так, пры павелічэнні тарыфаў разліковыя плацяжы сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры, пры нарматыўным спажыванні паслуг (па асноўных і дадатковых паслугах) узрастуць на 10,98 рубля і складуць у ацяпляльны перыяд 79 рублёў 38 капеек.

Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручана ўзгадніць з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам субсідзіруемыя дзяржавай тарыфы:

Тарыф

Будзе

Ёсць зараз

Водазабеспячэнне

Не больш за 0,5301 бел. руб. за 1 куб.м

0,2790 бел. руб. за 1 куб.м

Водаадвядзенне (каналізацыя)

Не больш за 0,354 бел. руб.  за 1 куб.м

0,1863 бел. руб. за 1 куб.м

Тэхнічнае абслугоўванне жылога дома

Не больш за 0,1 бел. руб.  за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц

0,0995 бел. руб. за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц

Тэхнічнае абслугоўванне ліфта

Не больш за 1,19 бел. руб. з аднаго жыхара ў месяц

0,6911 бел. рубл. з аднаго жыхара ў месяц

Што тычыцца тарыфаў на водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыю), тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, то яны застануцца на цяперашнім узроўні. Тарыф на тэхнічнае абслугоўванне ліфта складзе не больш за 1 рубель 33 капейкі з аднаго жыхара ў месяц (у бягучым годзе – 1,2).

Аплачваць жыроўку па новых тарыфах (цэнах) насельніцтва пачне ў лютым 2017 года за жыллёва-камунальныя паслугі, аказаныя ў студзені.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускія аўтадылеры павялічылі ў 2017 годзе продаж новых аўтамабіляў амаль на траціну

Колькасць легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, прададзеных у 2017 годзе дылерамі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырасла на 29% і склала 34.255 аўтамабіляў.

Арина Соболенко завершила выступление на Australian Open, уступив 17-й ракетке мира

Белорусская теннисистка Арина Соболенко не вышла во второй раунд Australian Open.

Чемпионат Европы по биатлону в 2019 году пройдет в «Раубичах»

Исполнительный комитет Международного союза биатлонистов (IBU) принял решение о проведении чемпионата Европы по биатлону 2019 года в Республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорт