Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

Сталічныя гарадскія ўлады на пяць дзён зрабілі для людзей сталага веку бясплатны праезд у метро, а таксама на асобных маршрутах трамвая і аўтобуса, але чамусьці пастараліся схаваць гэты сюрпрыз.

На гэтым тыдні ў рэдакцыю звярнуўся чытач газеты і распавёў гісторыю:

“Жонка прыехала з горада дадому і кажа, што з 20 па 24 снежня праезд у метро для пенсіянераў бясплатны. Але асабіста я не чуў пра гэта ні па радыё, ні па тэлебачанні, хаця пастаянна слухаю апошнія навіны. У гарадскім транспарце таксама ніякіх аб’яў з гэтай нагоды не робіцца. Атрымліваецца, што, з аднаго боку, пенсіянерам зрабілі падарунак, а з другога — тых жа транспартнікаў, што называецца, “жаба душыць”. Не хочуць губляць прыбытак, а таму для іх, напэўна, лепш, каб пра бясплатны праезд ведала як мага менш людзей”.

Як аказалася, бясплатныя льготы на праезд у метро, трамвайных маршрутах №№3, 6, 11 і аўтобусных №№19, 100 маюць пенсіянеры з 20 па 24 снежня (уключна) у сувязі з тым, што ў гэты час у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3 праходзіць выстава “50 плюс”.

На сайце Мінгарвыканкама гаворыцца, што наведвальнікі выставы атрымаюць кансультацыі юрыстаў, псіхолагаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, урачоў, але пра бясплатны праезд – ні слова.

На наступны дзень пасля таго, як ільготы пачалі дзейнічаць, вырашыў даведацца, ці ёсць інфармацыя пра гэта ў метрапалітэне. Нуль!

У касах, дзе прадаюць жэтоны і праязныя, толькі паціскалі плячыма: “У супрацоўнікаў метро ўдакладняйце, мы да іх не адносімся”.

На станцыі метро “Малінаўка” супрацоўніца  метрапалітэна распавяла, што і сама толькі даведалася пра гэтае новаўвядзенне, калі прыйшла на працу. “Ніхто папярэдне нас не інструктаваў”, – дадала яна.

Тая ж самая сітуацыя і на станцыі метро “Кастрычніцкая”, і на “Купалаўскай”…

“Мы не ведаем, чаму не інфармуюць пенсіянераў, што ў іх у гэтыя дні бясплатны праезд”, – шчыра прызналіся супрацоўнікі метро.

“Першы раз чуем пра бясплатны праезд”, – здзіўляліся людзі пенсіённага ўзросту на вуліцы і шчыра дзякавалі за інфармацыю.

Цікава, што льгота дзейнічае толькі ў тым выпадку, калі чалавек пакажа пенсіённае пасведчанне. Але ж калі не ведаць пра яе, то і пасведчанне не кожны возьме з сабой.

Я патэлефанаў на “гарачую лінію” Мінскага метрапалітэна, і вось што распавёў яго супрацоўнік:

– Ёсць працоўны план па правядзенні 6-й сацыяльнай выставы для людзей сталага веку “50 плюс”. У адпаведнасці з гэтым планам і зрабілі бясплатны праезд пенсіянерам на перыяд правядзення выставы.

– А чаму інфармацыі з гэтай нагоды ў метрапалітэне зусім няма? Маглі хаця б аб’явы павесіць ля кас… Чаму не робяць абвесткі людзям у цягніках?

– Мы займаемся перавозкамі, а не іфармацыйным забеспячэннем. І робім тое, што нам сказалі.

На сайце Мінскага метрапалітэна не адразу, але з’явілася інфармацыя пра бясплатны праезд, а вось на сайце ДП “Мінсктранс” нічога няма.

“Што тычыцца інфармавання насельніцтва, то пытанні не да нас, бо гэта не наш працоўны план, – кажа памочніца генеральнага дырэктара ДП “Мінсктранс” Зоя Лабатая. – Мы сваю працу робім – прадастаўляем грамадзянам права бясплатнага праезду. Але калі казаць, напрыклад, пра агучванне ў транспарце ці іншае інфармаванне, то такога даручэння нам не было”.

Адным словам, гарадскія ўлады быццам перад святамі зрабілі добрую справу, а з іншага боку, невялікі асадачак у людзей усё роўна застаецца. Больш адкрытымі і шчырымі трэба быць, таварышы!

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным