Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:28 16 верасня 2016
7
Памер шрыфта

“За дзяржаўнасць і незалежнасць!”

6 верасня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на так званых парламенцкіх “выбарах”, чарговую імітацыю якіх улада спрабуе выдаць за “волевыяўленне народа”.

Яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі, у падрыхтоўцы і правядзенні якой беларускімі ўладамі былі адхіленыя практычна ўсе рэкамендацыі БДІПЧ/АБСЕ, стала відавочна, што сапраўдных выбараў праводзіць рэжым не збіраецца. Між тым свабодныя, справядлівыя выбары краіне проста жыццёва неабходныя. Толькі сапраўдны парламент, сфармаваны праз сапраўдныя выбары, здольны прыняць законы, якія дадуць магчымасць правесці палітычныя і эканамічныя рэформы, акрэсліць перспектывы дэмакратычнага развіцця Беларусі.

Сярод усіх чыннікаў, якія пагражаюць нашай дзяржаўнасці і незалежнасці, найпершы і найнебяспечны – узурпацыя ўлады. Гістарычны досвед сведчыць: дыктатура, аўтарытарызм непазбежна прыводзяць да нацыянальнай паразы. Каб гэтага пазбегнуць, захавацца як нацыі і дзяржаве, трэба вярнуць уладу народу.

Рада руху “За дзяржаўнасць і незалежнасць!” заклікае сваіх актывістаў, прыхільнікаў руху, усіх, хто ўсведамляе сваю асабістую, грамадзянскую адказнасць за захаванне дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі, на мірную акцыю з патрабаваннем свабодных, справядлівых, сапраўдных выбараў!

Права на выяўленне нашай грамадзянскай пазіцыі гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Беларускія ўлады аб правядзенні акцыі 12 верасня а 18-й гадзіне ўведамленыя.

Жыве Беларусь!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).