Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:10 4 мая 2017
9
Памер шрыфта

Беларускія праваахоўнікі затрымалі 20-гадовую грамадзянку Таджыкістана, якая спрабавала вывезці ў Расію дзвюх жыхарак Гомеля з мэтай уцягвання іх у прастытуцыю на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга.

Пазней яны расказалі, як прайшла гэтая аперацыя.

Міліцыянеры ўстанавілі магчымую падазроную, якая прыехала ў Гомель для суправаджэння дзяўчат за межы дзяржавы і перадачы трэцім асобам. Дарэчы, сувязь з дзяўчатамі патэнцыяльны працадаўца наладзіў з дапамогай папулярнай сацыяльнай сеткі ў інтэрнэце і не хаваў, што ім трэба будзе займацца прастытуцыяй. У асабістай перапісцы абмяркоўваліся ўмовы працы, пражывання і заробак.

Для канчатковага схілення да гэтага віду дзейнасці і суправаджэння ў Санкт-Пецярбург у Гомель выехала грамадзянка Таджыкістана. Затрыманне адбывалася на чыгуначным вакзале пры спробе пасадкі ў цягнік Гомель–Санкт-Пецярбург. Падчас вобыску ў 20-гадовай грамадзянкі Таджыкістана былі выяўлены праязныя дакументы і пашпарты завербаваных дзяўчат.

Гомельскім гарадскім аддзелам СК была распачата справа за выкарыстанне прастытуцыі або стварэнне ўмоў для прастытуцыі. Затрыманай пагражае пазбаўленне волі ад сямі да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра