Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
10
Памер шрыфта

Дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Алег Суконка абраны дэпутатам Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці.

Нягледзячы на дэпутацтва, Суконка, вядома ж, застанецца кіраваць РНПЦ. Паводле артыкула 1 закона “Аб статусе дэпутата”, член Савета Рэспублікі не можа быць адначасова членам урада, суддзёй і сенатарам, а кіраваць установай, прадпрыемствам, бізнесам і засядаць у Савеце Рэспублікі дазваляецца. Сумяшчаць сенатарскія паўнамоцтвы з асноўным месцам працы нельга і кіраўніку верхняй палаты парламента і яго намеснікам – іх работа ў сенаце аплачваецца. Як прагназуюць эксперты, хутчэй за усё першыя ролі ў Савеце Рэспублікі атрымаюць дзеючы старшыня Міхаіл Мясніковіч і міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, якія вылучаны ў Савет Рэспублікі ад Мінска. Таму – і гэта, безумоўна, добра – Алег Суконка па-ранейшаму будзе кіраваць анкалагічнай службай краіны.

Дарэчы, на пачатку верасня Алег Суконка атрымаў ганаровае званне “Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь”. Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, дзяржаўных узнагарод была ўдастоена вялікая група работнікаў розных сфер. Сярод адзначаных – прадстаўнікі мастацтва і культуры, нафтахімічнай  вытворчасці, будаўніцтва, ваенна-прамысловага комплексу краіны, а таксама вучоныя, педагогі, урачы. Узнагароды самыя розныя – ордэны, медалі, ганаровыя званні. Між іншым, званне “Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь” атрымалі толькі тры медыкі: Алег Суконка, Аляксандр Клачко – анестэзіёлаг-рэаніматолаг Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы і Таццяна Козел – загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Рэспубліканскага клінічнага цэнтра Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

 

ДАРЭЧЫ

Урачы, прадпрымальнікі, юрысты і… Гайдукевіч

Напрыканцы верасня стане вядомы поўны новы склад Савета Рэспублікі. Згодна з заканадаўствам, члены верхняй палаты парламента  ад абласцей абіраюцца на сходах, якія ўключаюць усіх дэпутатаў раённых і гарадскіх Саветаў, ад Мінска – на пасяджэнні гарадскога Савета дэпутатаў. Выбраным лічыцца кандыдат у члены Савета Рэспублiкi, якi атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія галасавалі. Вобласці і Мінск свае кандыдатуры ўжо назвалі. Застаюцца невядомымі толькі восем чалавек, якіх прапаноўвае ў сенат  Аляксандр Лукашэнка.

Не пазней 30 верасня Цэнтрвыбаркам мусіць зарэгістраваць абраных сенатараў.

Як правіла, дэпутатамі Савета Рэспублікі абіраецца многа вядомых людзей.

Так, гэтым разам у Савет Рэспублікі вылучаны адразу  чатыры дактары медыцынскіх навук: дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Алег Суконка, кіраўнік РНПЦ  трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо, рэктар Віцебскага медуніверсітэта Анатолій Шчасны і рэктар Гродзенскага медуніверсітэта Віктар Сняжыцкі, які таксама з’яўляецца членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама ад Мінска ў сенатары ідзе яшчэ адзін кіраўнік вядучай медустановы – РНПЦ “Маці і дзіця” – кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Канстанцін Вільчук.

Вядомы бізнесмен, гендырэктар СТАА “Марка” Мікалай Мартынаў абіраецца членам Савета Рэспублікі ў трэці раз.

У спісе будучых сенатараў – дырэктар комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгор Бысюк, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, дзеючы старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Ну і наўрад ці сенсацыя, але… Ад Мінскай вобласці ў сенатары вылучаны старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі, неаднаразовы спарынг-партнёр Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Гайдукевіч. Кожны раз ён набіраў лічаныя працэнты галасоў, але затое адным з першых віншаваў Аляксандра Лукашэнку. Ды што казаць пра гэтага чалавека: у свой час выбаршчыкі адмовілі яму стаць нават дэпутатам Мінскага гарсавета.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.