Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Другі год запар у Віцебску пройдуць мерапрыемствы ў гонар народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. 
16:33 6 верасня 2016
9
Памер шрыфта

Як і ў мінулым годзе, асноўнай пляцоўкай будзе Арт-прастора, вул. Талстога, 7 (філіял Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва).

“У гэтым годзе мы вырашылі пашырыць кола запрошаных гасцей, а таксама паспрабаваць актывізаваць і ўласна віцебскія творчыя сілы”, – распавядае адзін з арганізатараў Уладзімір Булаўскі.

“Як і ў мінулы раз, асноўным складнікам свята будзе маркет, на які мы запрасілі віцебскіх майстроў, а таксама вядомыя ініцыятывы і інтэрнэт-крамы knihi.by, belarusam.by, prastora.by. Кожны жадаючы зможа набыць не толькі падарункі і сувеніры, але і кнігі беларускіх аўтараў, а таксама абмяняць свае рэчы на тыя, што спадабаюцца ў кутку free-маркета.

Сярод запланаваных актыўнасцяў – першыя ў сезоне заняткі Мова Нанова з удзелам Андруся Такінданга, прэзентацыі кніг і выступленні пісьменнікаў Віктара Марціновіча і Віталя Рыжкова, краязнаўцы Мікалая Півавара, а ў завяршэнні музычная праграма з удзелам гуртоў “Цень” з Віцебска, Ілюжан і Марцін С. з Мінска, а таксама традыцыйны кінапаказ ад фестывалю кароткаметражак Cinema Perpetuum Mobile і некаторыя сюрпрызы”.

Традыцыйнымі партнёрамі “Барадулінак” выступаюць грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі”, сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” і Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.

Назва “Барадулінкі” – даніна павагі асобе і творчасці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Падчас мерапрыемстваў будзе распаўсюджвацца інфармацыя аб зборы сродкаў на  шыльду ў гонар Рыгора Барадуліна.

Мерапрыемствы адбудуцца 27 жніўня з 12.00 да 23.00. Уваход на ўсе падзеі вольны.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.