Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
5
Памер шрыфта

Фаціма – месца прадказанняў з Неба: Другой сусветнай вайны, войнаў сучасных, спробы забойства Рымскага Папы, навяртання Расіі і знішчэння некаторых народаў, калі чалавецтва не пакаіцца ў грахах.

Больш за 100 гадоў таму пра горад Фаціма ніхто і не ведаў, гэта было абсалютна нічым не адметнае і, нават можна сказаць, забытае ўсімі мястэчка. Сур’ёзныя перамены адбыліся 13 мая 1917 года. Менавіта ў гэты дзень трое маленькіх пастухоў з Фацімы – 10-гадовая Люцыя Сантуш, яе стрыечная сястра Жасінта і стрыечны брат Францішак – сталі сведкамі сапраўднага цуду: аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі. Недалёка ад роднай Фацімы дзеці ўбачылі зіхоткую постаць Панны ў галінах вялікага дубу. Панна Марыя аб’яўлялася пастушкам кожны 13-ы дзень месяца на працягу паўгода. У час апошняга яе аб’яўлення –13 кастрычніка – каля гэтага самага дрэва сабралася ўжо каля 70 тысяч паломнікаў. А на наступны дзень па ўсёй Партугаліі разнеслася вестка, што некалькі калек з тых, хто бачыў Маці Божую, цудоўным чынам вылечыліся…

Калі на месцы з’ўлення Панны Марыі ў 1944 годзе быў пабудаваны храм, у яго з усёй Партугаліі сталі прыязджаць хворыя і калекі. У спецыяльна адведзенае месца побач з базілікай прыхаджане прыносяць зробленыя з воску часткі цела (страўнікі, голавы, печань, ногі…) у надзеі на вяртанне да жыцця.

Паводле каталіцкай традыцыі, шлях да храма і назад паломнік павінен зрабіць на каленях. Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы наведаюць таксама найбольш славутыя марыйныя санктуарыі ў Еўропе: Ліхень, Люрд, Чэнстахову. Ушануюць рэліквіі апостала Якуба ў Сант’яга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе. Наведваюць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне. І, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, будзе магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.

Паломніцтва прысвечанае 100-гадоваму юбілею аб’яўлення Маці Божай і прадказанням, дадзеным з неба, якія ўжо здзейсніліся ў Еўропе. У паломніцтве возьме ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Маршрут: Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма (Лісабон) – Барселона – Падуя – Чэнстахова – Мінск.

Час: 6–21 ліпеня 2017 года.

Кошт: 1399 рублёў.

Таксама запрашаем Вас у паломніцтва па слядах Святога Апостала Паўла на Мальту.

Калі вы жадаеце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – едзьце на Мальту. Жадаеце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – едзьце на Мальту. Жадаеце наведаць 8 базілік за 6 дзён – едзьце на Мальту! Жадаеце арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрай кампаніі – запрашаем на Мальту разам з намі!

Час: з 3 па 12 чэрвеня 2017 года.

Кошт: 1650 рублёў.

Наведайце Боснiю i Герцагавiну, куды кожны год прыбывае мільён паломнікаў з усяго свету!

Гэтае паломніцтва з’яўляецца турам з адпачынкам на моры ў Харватыі, дзе мы правядзём 3 дні. Мы пазнаёмімся з Дуброўнікам, горадам, які вас здзівіць сваёй атмасферай і ўнікальнасцю. А ўсё наша падарожжа будзе працягвацца 12 дзён, мы наведаем Кракаў, Брацiславу, Загрэб, Меджугор’е, Дуброўнiк.

Час: 18–29 чэрвеня 2017 года.

Кошт падарожжа: 1111 рублёў.

Гэтым летам вы маеце ўнікальную магчымасць наведаць незвычайную краіну – Грузію!

Мы прапануем вам разам з намі адправіцца ў цікавейшае падарожжа і наведаць Кахецію, Мцхету, Заходнюю Грузію, а таксама адпачыць на моры у Батумі!

Час: 13–21 жніўня 2017 года

Кошт паездкі: 1590 рублёў.

Таксама вы можаце правесці свой летні адпачынак у Італіі на Міжземным моры (курорт Нетанія). Наведаць Вену, Кракаў, Браціславу, Венецыю, Падую, Сан-Марына.

Запрашаем вас у вельмі цікавую пілігрымку да Святога Антонія Падуанскага.

Час: 1–11 жніўня 2017 года.

Запрашаем у ваша найлепшае падарожжа з Piligrymka.by!

Каб узяць удзел у паломніцтве, патэлефануйце нам:

Velcom (29) 66-35-110,

МТС (33) 35-35-110.

З праграмамі пілігрымак вы можаце азнаёміцца на нашым сайце: www.piligrymka.by; разам з намі можаце наведаць Мальту, Грузію, Іспанію, Францыю і нават Мексіку!

Даведка пра арганізатараў тура

Рымска-каталіцкая парафія Св. Язафата Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту і ў Ізраіль на Святую Зямлю. Дзесяцігадовы досвед працы ў арганізацыі пілігрымак. Сваіх прадстаўнікоў мае ў Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Каардынатар пілігрымак – ксёндз Вячаслаў Барок.

Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.

Прыход Святога Я.Кунцэвіча Віцебскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў РБ.

УНП 300807447

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.