Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:49 21 снежня 2016
9
Памер шрыфта

Калі разлічацца з людзьмі, кіраўніцтва віцебскага прадпрыемства прагназаваць не бярэцца.

ААТ «Класіка індустрыі моды» ў Віцебску было прызнана банкрутам летам мінулага года. У прадпрыемства аказаліся вялікія даўгі, якія захоўваюцца да гэтага часу. Каб выплаціць заробкі былым работнікам, кіраўніцтва распрадае маёмасць.

Як раней паведамляла «Народная Воля», дзіцячы лагер «Чайка» пад Віцебскам сышоў з малатка. На яго тэрыторыі новы ўладальнік збіраецца стварыць аграсядзібу.

Звароты жыхароў Віцебска да гарадскіх чыноўнікаў наконт выплат ужо сталі традыцыйнымі. Але вырашыць праблему ніхто не можа.

– Праца вядзецца згодна з заканадаўствам, – сказаў «Народнай Волі» антыкрызісны кіраўнік ААТ «КІМ» Павел Заяц. – Поспех залежыць ад жадання пакупніка набыць маёмасць прадпрыемства. Спрагназаваць сітуацыю цяпер нельга. Рэалізуецца маёмасць – пагасім запазычанасці, а не – значыць, не выплацім.

 

Даведка «Народнай Волі»

ААТ «Класіка індустрыі моды» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў трыкатажнай галіны Беларусі.

Заснавана ў 1931 годзе.

«КІМ» выпускаў разнастайны асартымент панчошна-шкарпэткавых, бялізнавых і верхніх трыкатажных вырабаў.

На міжнародных конкурсах ААТ «КІМ» неаднаразова прысуджалася званне лаўрэата.

У жніўні 2015 года  прадпрыемства было прызнана банкрутам.

Аўтар: Раман ВАСІЛЬЕЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".