Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На экс-дырэктара «Віцязя» завялі крымінальную справу за «адкаты». Яго абвінавачваюць у нанясенні прадпрыемству шкоды на суму больш як 2 мільярды рублёў.
6:00 17 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Падставай для крымінальнага пераследу сталі вынікі праверкі выканання заканадаўства па мадэрнізацыі вытворчасці, закупцы абсталявання, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Як выявілася, дырэктар заключыў кантракт з кітайскай фірмай на пастаўку абсталявання для вырабу тратуарнай пліткі і дамову з «Беларусбанкам» на атрыманне крэдыту. Але ў бізнес-плане не былі вызначаны крыніцы фінансавання, не быў распрацаваны і прагноз фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Да таго ж бізнес-план не ўзгаднілі з уласнікам маёмасці – на той момант Міністэрствам прамысловасці.

Абсталяванне паступіла на прадпрыемства ў 2009–2010 гадах, але яно дагэтуль стаіць разабранае і не выкарыстоўваецца. Для яго ўсталявання няма ўмоў. Такім чынам, лічаць у пракуратуры Віцебскай вобласці, былы дырэктар выйшаў за межы сваіх правоў і паўнамоцтваў і нанёс прадпрыемству вялікую матэрыяльную шкоду.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра