Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
5
Памер шрыфта

Гэтай вясной адзначыў 70-гадовы юбілей майстар спорту па кампазіцыі з Барысава Мікалай Бельчыкаў. Адну з новых задач Мікалай Іванавіч адрасаваў нашым чытачам.

Белыя: Крd4, Фb7, Сh4, Ке7 (4).

Чорныя: Кре6, Сh7, пd6 (3).

Мат у 2 хады.

Дасылайце рашэнні на адрас рэдакцыі (220030 г.Мінск, вул.Энгельса, 34а) або на электронны адрас: vadim_ne67@mail.ru.

Так гуляў Віктар Купрэйчык

Пайшоў з жыцця легендарны беларускі гросмайстар, але засталіся яго партыі, многія з якіх сталі шахматнай класікай. Вось толькі два прыклады.

В.Купрэйчык – І.Радулаў (Плоўдзіў, 1980)

Белыя: Крh1, Фh6, Ла1, Лf1, Ке4, пп. а5, b2, с2, g2, h2 (10).

Чорныя: Крh8, Фс7, Лd8, Лf8, Ке2, пп. а6, b7, е6, f6, f7, h7 (12).

Ход белых.

24.Лf5!! – прыгожы задачны ход на тэму перакрыцця. Калі 24…еf, то 25.К:f6 з непазбежным матам. Таму чорныя адказалі 24…Лg8, але пасля 25.К:f6 Лg7 26.Лg5! здаліся (26…Лdg8 27.Ф:h7+! і 28.Л:g8х).

І.Дорфман – В.Купрэйчык (Клайпеда, 1980)

Белыя: Крg1, Фd1, Ла1, Ле1, Сс3, Сd3, Ка3, пп. а2, b2, d5, е4, g3, h2 (13).

Чорныя: Крg8, Фd7, Ла8, Лf7, Сh6, Кf6, Кh5, пп. а7, b5, d6, е5, g6, h7 (13).

Ход чорных.

22…К:g3!! 23.hg Фh3 24.Фf3 Кg4 25.Фg2 Фh5 26.Фh1 Лf3! 27.Ф:h5 (калі 27.Ф:f3, то 27…Фh2+ 28.Крf1 Лf8 29.Ф:f8+ Кр:f8 30.Ле2 Фh1х) Л:g3+ 28.Крh1 gh 29.Се2 Лh3+, белыя здаліся (30.Крg1 Се3+ 31.Крg2 Лh2+ 32.Крg3 Сf4+ 33.Крf3 Лf2х або 32.Крf3 Лf8+ 33.Крg3 Сf2х).

Юбілейны конкурс

Завяршыўся міжнародны конкурс складання шахматных задач да 50-годдзя беларускага майстра Міхаіла Храмцэвіча. Арбітрам быў юбіляр.

У раздзеле двуххадовак “змагаліся” 68 задач 43 аўтараў з 11 краін. Першы прыз атрымалі В.Пільчанка і В.Шаньшын (Расія), другі – В.Маркоўцый (Украіна) і Я.Пермякоў (Расія), трэці – В.Дзячук (Славакія), чацвёрты – А.Васіленка (Украіна), пяты – В.Маркоўцый (Украіна), шосты – Г.Масіяшвілі (Грузія). Сярод двуххадовых мініяцюр прыз у М.Бельчыкава, М.Быкава (Беларусь) і М.Чарняўскага (Украіна), спецпрыз – у Р.Аліаўсадзадэ (ЗША).

У раздзеле задач на зваротны мат (38 задач 30 аўтараў з 10 краін) першы прыз дастаўся М.Мішко (Украіна), другі – Я.Фамічову (Расія), трэці – Г.Казюры (Украіна). У тэматычным раздзеле задач на зваротны мат (9 задач 6 аўтараў з 4 краін) першы прыз заваяваў В.Волчак (Беларусь), а другі – Ф.Рыхцер (Германія). Ва ўсіх раздзелах шэраг задач таксама адзначаны ганаровымі і пахвальнымі водгукамі.

Для прыкладу прывядзём задачу В.Дзячука, узнагароджаную трэцім прызам.

Белыя: Кре8, Фh6, Лd2, Сс4, Кb4, Кс8, пс3 (7).

Чорныя: Кре5, Са7, Сh3, пп. b6, с6, d7, е4, е7, f5, h7 (10).

Мат у 2 хады.

Падманныя сляды: 1.Ле2? f4!; 1.Лf2? е3!; 1.Кр:е7? Сb8! Рашае 1.Кd6! (пагроза 2.К:f7х) е3 2.Кd3х, 1…f4 2.Фg7х, 1…еd 2.Ф:d6х.

Праверце рашэнні

Задача В.Красічонка ад 23 мая рашаецца: 1.Фd8! (пагроза 2.Се6) Крd4 2.Сa4+, 1…Крd5 2.Се8+, 1…Крd3 2.Са4+.

Першымі правільна адказалі Ігар Ананіч, Сяргей Калянковіч, Ігар Макараў.

Вадзім ЖЫЛКО.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.