Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
13
Памер шрыфта

Страшная вайна, якая забрала жыцці кожнага трэцяга беларуса, адгрымела 72 гады таму.

У дні Перамогі ўсе – ад школьніка да прэзідэнта клянуцца, што памяць пра тых, хто загінуў у той вайне, здабыўшы Вялікую Перамогу і падарыўшы нам жыццё, не памрэ ніколі. Але ці выконваем мы гэтыя абяцанні? Ці ўсё ведаем пра тую вайну? Ці беражом памяць пра ахвяр?

Да месца смерці – па бездарожжы

Мінск, Цэнтральны раён. Ад цалкам прыстойнай вуліцы Нававіленскай адгаліноўваецца ушчэнт разбітая дарога, уся ў глыбокіх лужынах – не ўсякая машына зможа іх бяспечна пераадолець…

Гэта шлях да мемарыяльнага каменя, што ўсталяваны як даніна памяці аб бязвінна забітых ахвярах канцлагера “Дразды”, які праіснаваў усяго некалькі месяцаў пасля пачатку вайны і ў якім былі расстраляны больш за дзесяць тысяч чалавек – савецкіх ваеннапалонных і цывільных асоб.

Няма ніводнага намёку, нават сціплага ўказальніка ці пазнакі, што тут знаходзіцца мемарыяльнае месца. Чаго ж не хапіла ўладам раёна і горада – сродкаў, жадання? А можа, сэрца?

Але памяць жыве не па разнарадцы зверху. Тое, што не адолелі зрабіць чыноўнікі, зрабілі ў Дзень Перамогі прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі – актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, Уладзімір Раманоўскі і іншыя.

Дарэчы, менавіта Уладзімір Раманоўскі адкрыў для шырокай грамадскасці праўду пра канцлагер “Дразды”. Цягам апошніх гадоў ён дамагаецца ад Міністэрства культуры Беларусі, ад гарадскіх улад, каб былі зроблены зусім не складаныя, але такія патрэбныя рэчы: месца брацкай магілы дзесяці тысяч нашых суайчыннікаў павінна быць хоць неяк абазначана. Уладзімір Іванавіч прапаноўвае ўздоўж пахаванняў парэшткаў ахвяр вайны высадзіць алеі… Пакуль – безвынікова.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

ае захаванне стала дакладна вядома толькі напрыканцы 1990-х гадоў, – распавёў Уладзімір Іванавіч 9 мая падчас акцыі па добраўпарадкаванні мемарыяла, якую правялі актывісты правацэнтрысцкай кааліцыі дэмакратычных сіл Беларусі. – Вучаніца старэйшых класаў сярэдняй школы №104 расказала свайму настаўніку Мікалаю Ціханавічу Міхею, што яе бацька, саджаючы ў гэтым месцы бульбу, выпадкова выкапаў некалькі чалавечых чарапоў. Настаўнік стаў пісаць у розныя ведамствы. Пазней па вайсковай лініі было пацверджана, што ў гэтым месцы на пачатку вайны былі пахаваны каля дзесяці тысяч чалавек. Мінабароны Беларусі праводзіла раскопкі. Знойдзены парэшткі тысяч людзей, але дабіцца прызнання гэтага месца гістарычным удалося толькі ў 2010 годзе. На сённяшні дзень асноўная праблема палягае ў тым, што пахаванне праходзіць па ўсіх дакументах як гісторыка-культурная каштоўнасць трэцяй – самай нізкай – ступені. Мы разам з намеснікам старшыні АГП Мікалаем Казловым дамагаемся, каб месцу канцлагера “Дразды” была нададзена другая ступень. Гэта дазволіць прызначыць навуковага кіраўніка, які будзе апякаць яго, правесці новыя раскопкі, каб дакладна вызначыць, дзе знаходзіцца брацкая магіла…амо захаванне пакуль ніяк не пазначана. Бачыце, ёсць тут некалькі таблічак з адпаведнымі надпісамі, але ці ў гэтым месцы ляжаць парэшткі загінуўшых – вялікае пытанне.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

“Людзі тыднямі жылі без ежы”

Пра канцлагер “Дразды” мог бы падрабязна распавесці 95-гадовы Барыс Антонавіч Папоў – адзін з нямногіх вязняў канцлагера, хто застаўся ў жывых. На жаль, напярэдадні Дня Перамогі ён трапіў у рэанімацыю, зараз дактары змагаюцца за ягонае жыццё. Аднак тое, што перажыў гэты чалавек, зафіксавана ў архіўных дакументах. Вось цытата з аднаго з іх:

“Канцэнтрацыйны лагер каля в.Дразды ў прыгарадзе Мінска – адзін з першых, створаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі. У большасці пісьмовых крыніц паведамляецца, што лагер быў заснаваны паводле загаду камандуючага 4-й нямецкай палявой арміяй генерал-фельдмаршала Клюге на пачатку ліпеня 1941 года.

Плошча канцлагера складала 9,3 гектара. Ён уяўляў адкрытую прастору, абнесеную двума радамі калючага дроту, паміж якімі была сцежка шырынёй 3 метры для праходу аховы. Лагер быў падзелены на шэсць зон: “вышэйшы камандны склад”, “палонныя афіцэры”, “палонныя салдаты”, “грамадзянскае насельніцтва Мінска і прыгарада”, “яўрэі”, “асобы з вышэйшай адукацыяй”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Усе зоны былі паміж сабой падзелены сцежкамі-праходамі шырынёй 10–12 метраў. З паўночна-ўсходняга боку лагера размяшчалася пляцоўка для праверкі перад адпраўкай на расстрэл. Уваход у лагер быў абсталяваны з паўночна-ўсходняга боку ад вуліцы Нававіленскай. За 600700 метраў на паўночны ўсход ад лагера адбываліся масавыя пакаранні – расстрэлы. Умовы ўтрымання палонных былі бесчалавечныя. Міністэрскі дарадца Дрош у сваёй запісцы рэйхсляйтару Розенбергу 10 ліпеня 1941 года пісаў, што ў лагеры знаходзіцца каля 100 тысяч ваеннапалонных і 40 тыс. цывільных асоб, якія загнаны на вельмі цесную плошчу. Яны амаль не могуць рухацца і вымушаны выконваць свае натуральныя патрэбы там, дзе стаяць. Гэты лагер, паводле сведчання Дроша, ахоўваўся толькі адной ротай салдат, і яго ахова была магчымай толькі пры выкарыстанні самай жорсткай сілы. Пытанне харчавання вязняў не было вырашана, людзі тыднямі жылі без ежы, дакладней, харчаваліся толькі тым, што перадавалі неабыякавыя да іх лёсу грамадзяне, жыхары Мінска.

Праіснаваў лагер некалькі месяцаў, у жніўні-верасні быў ліквідаваны.

Ваеннапалонных перавялі ў іншыя створаныя ў Мінску і ваколіцах лагеры і мінскае гета”.

Нашчадкі помняць пра вас?

Што на месцы былога канцлагера “Дразды” зараз? Акрамя агароджанага прыгожым жалезным плотам памятнага каменя з напаўсцёртым ад часу ледзь бачным надпісам “Нашчадкі памятаюць пра вас” і некалькіх таблічак з надпісам “Брацкая магіла” – нічога. Чыстае поле, літаральна ўсеянае парэшткамі загінуўшых, штогод аддаецца пад сельскагаспадарчыя патрэбы. Дагляданнем мемарыяла на сённяшні дзень займаюцца супрацоўнікі птушкафабрыкі, за сродкі якой і быў уладкаваны мемарыял у сённяшнім яго выглядзе, вучні той самай школы, настаўнік якой і расказаў праўду пра тутэйшыя захаванні, а таксама актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Менавіта яны разам з калегамі па правацэнтрысцкай кааліцыі ў Дзень Перамогі і прыехалі сюды, каб аддаць даніну памяці загінуўшым.

– Мы бываем тут рэгулярна, – кажа намеснік старшыні АГП падпалкоўнік у запасе Мікалай Казлоў. – Вось сёння, бачыце, узброіліся мяцёлкамі і граблямі і прыводзім тэрыторыю ў парадак. Акрамя таго, ля дарогі, якая вядзе ў былы канцлагер “Дразды”, мы ўсталюем указальнік – у чыноўнікаў да гэтага не даходзяць рукі. Я сам неаднаразова звяртаўся і ў Мінгарвыканкам, і ў Міністэрства культуры – марна. Ну, калі чыноўнікам няма справы – мы самі гэта зрабілі. Бачыце, вось на гэтым камені напісана: “Нашчадкі помняць пра вас”. Але хіба гэта так? Хутчэй гэта забытая памяць. Сюды дагэтуль няма нармальнага пад’езду. Насыпаць шчэбеню на дарогу не так і дорага. Напэўна, танней, чым зрабіць адзін залп святочнага салюту.

На афіцыйным узроўні Дзень Перамогі – гэта свята непатрэбнага пафасу, з шашлыкамі, гала-канцэртам і формай НКУС. А сапраўдная памяць пра вайну – вось яна, тут, у гэтым полі, засеяным касцямі. І на гэтых касцях штогод адбываюцца сельгасработы. Вось, бачыце: над полем высокавольтныя дроты – пад імі і ляжаць парэшткі, а па іх ездзіць тэхніка. Дзікунства! Таму наша першасная задача на сёння – дабіцца ад чыноўнікаў надання гэтаму мемарыялу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі. Гэта дазволіць хаця б дакладна абазначыць межы магілы. Я ж сам не вазьму рыдлёўку – гэтым павінны займацца спецыялісты.

Дарэчы, Аб’яднаная грамадзянская партыя сабрала сотні подпісаў з патрабаваннем перавесці гэтае гісторыка-культурнае месца ў другую катэгорыю. Дзякуй усім неабыякавым людзям! Мы будзем трымаць гэтае пытанне на кантролі, думаем, што да 3 ліпеня – гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – даб’ёмся, каб чыноўнікі надалі “Драздам” належную ўвагу.

Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў