Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:08 12 верасня 2016
8
Памер шрыфта

Учора Баранавіцкі суд вынес прысуд мясцоваму жыхару, які забіў і расчляніў грамадзяніна ЗША Саламона Ясмана.

Як інфармуе intex-press.by, суд прызнаў яго вінаватым у забойстве, крадзяжы, а таксама крадзяжы важнага асабістага дакумента. Мужчыну прызначылі пакаранне ў выглядзе 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама асуджаны павінны выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды жонцы і сыну забітага – па 7 тысяч рублёў. Таксама Таццяне Ясман ён павінен выплаціць 1574,18 рубля як кампенсацыю нанесенай шкоды і выдаткаў па аплаце юрыдычнай дапамогі. У даход дзяржавы канфіскаваны аўтамабіль “Опель Вектра”, на якім мужчына вывез разрэзанае цела свайго прыяцеля.

Пракурор прасіла прызначыць падсуднаму 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Зрэшты, прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Як паведамлялася раней, на судзе абвінавачаны заявіў, што забіў амерыканца, бо той кепска выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку і ўвогуле пра беларусаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».