Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
10
Памер шрыфта

Не паспелі народныя абраннікі агледзецца пасля выбараў на новым месцы, як з іх ужо папёрлі геніяльныя ідэі.

Напрыклад, былы член Савета Рэспублікі, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк прапанаваў увесці матэрыяльную адказнасць за няўдзел у выбарах. Пра такую ініцыятыву ён распавёў днямі ў тэлеэфіры. Марзалюк патлумачыў, што гэта дазволіць ашчадзіць частку грошай, якія трацяцца на правядзенне выбараў.

“Відаць, дэпутат Марзалюк зусім не ведае, што такое правы чалавека, у гэтым плане яму трэба крыху падвучыцца, – кажа эканаміст Леанід Заіка. – Бо браць удзел у выбарах альбо не – гэта рашэнне толькі грамадзяніна Беларусі. Калі ж дэпутат клапоціцца пра тое, як папоўніць дзяржаўны бюджэт, то няхай здасць свой мандат, і мы сэканомім прыкладна 18 тысяч долараў у год. За чатыры гады дэпутацтва эканомія складзе больш за 70 тысяч долараў. Альбо дэпутаты няхай адмовяцца ад грашовага ўтрымання. А то ў нас вельмі любяць прымусіць людзей за нешта плаціць, а самі не хочуць. Вось калі б дэпутаты пісалі ў сваёй праграме, што яны адмовяцца ад усіх дэпутацкіх ільгот і грашовага ўтрымання, то і людзі пайшлі б на выбары”.

 

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.