Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пяць гадоў таму роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў беларускую сталіцу наведвала на той час першая ракетка свету Каралін Вазняцкі.
6:00 13 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Днямі падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА выканаўчы дырэктар Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Андрэй Карповіч заявіў, што ў верасні ў спарткомплексе “Раўбічы” пройдзе “Гонка легенд – зоркі біятлона за мір”.

«У “Раўбічы” прыедуць знакамітыя страляючыя лыжнікі, якія ў недалёкім мінулым паказвалі клас на трасах, – распавёў Андрэй Карповіч. – Запрашэнне Дар’і Домрачавай прынялі многія алімпійскія чэмпіёны, чэмпіёны свету, уладальнікі Кубка свету. Імёны мы пакуль трымаем у сакрэце, але, упэўнены, яны вядомы кожнаму, хто цікавіцца біятлонам”.

Ініцыятыва, безумоўна, цудоўная, і не хацелася б праводзіць нейкія паралелі, але… На памяць прыходзіць выставачны матч з удзелам Вікторыі Азаранка і на той час першай ракеткі свету Каралін Вазняцкі, які прайшоў у мінскім Палацы спорту 19 лістапада 2010 года – роўна за месяц да выбараў. Усе атрыманыя сродкі тэнісісткі тады пералічылі ў Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах, але прыезд у Мінск зорнай тэнісісткі меў рэзананс, які выходзіў за спартыўныя межы, – некаторыя дацкія СМІ і палітыкі абвінавацілі Вазняцкі ў перадвыбарнай агітацыі за Лукашэнку.

Нагадаем, што падчас матча Азаранка і Вазняцкі запрасілі на корт Аляксандра Лукашэнку, які зняў абутак, закатаў штаны і гуляў адзін супраць дзвюх спартсменак. А пасля гульні беларускі кіраўнік быў шчодрым на падарункі – падарыў дзяўчатам афіцэрскія корцікі, прэзентаваў манеты Нацыянальнага банка з выявай крыжа Еўфрасінні Полацкай, клюшкі, якімі ён гуляе ў хакей, а таксама белыя валёнкі.

Прафесар гісторыі спорту Капенгагенскага ўніверсітэта Ханс Бонд з гэтай нагоды выказаўся так: “Гэта паўнавартасны класічны ўзор таго, як змешваюцца спорт і палітыка. Лідары-папулісты не хочуць проста арганізоўваць спартыўныя мерапрыемствы, сядзець на трыбунах і паціскаць рукі зоркам спорту. Яны хочуць уніз, на дарожку і варыцца ў гэтым эмацыянальным катле. Гэта мара любога палітыка, але толькі самыя вялікія папулісты адважваюцца гэта рабіць. Заява Вазняцкі аб тым, што яна ў Беларусі проста гуляла ў тэніс, не можа служыць апраўданнем. Пытанне ў тым, ці хоча яна трымацца далей ад гэтага…”

Легенды біятлона, калі планы ў арганізатараў не зменяцца, правядуць гонку ў “Раўбічах” за месяц да выбараў, а на трасе, магчыма, мы ўбачым не толькі спартсменаў. І тады корцікі і белыя валёнкі ім гарантаваны.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра