Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 20 верасня 2016
18
Памер шрыфта

Кніга Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» трапіла ў фінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы Angelus за 2016 год.

Спіс фіналістаў апублікаваў афіцыйны сайт прэміі. Сярод асноўных прэтэндэнтаў – польскі пераклад рамана беларускага пісьменніка. Акрамя Някляева сярод прэтэндэнтаў – Варуян Васганян, Мацей Гэн, Крысціна Сабаляўскайтэ, Крысціян Тэадарэску, Альвідас Шляпікас, Гана Янка, інфармуе lit-bel.org.

Імя пераможцы будзе агучана 15 кастрычніка ў музычным тэатры «Capitol» у Вроцлаве. Ён атрымае статуэтку аўтарства Эвы Расана і 150 тысяч злотых (38,7 тысячы долараў).

Варта нагадаць, што раман Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» быў уганараваны Літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца тры гады таму.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.

Белорусским госорганам рекомендуют ограничить российскую пропаганду

Рекомендации по улучшению информационной безопасности Беларуси презентовал вчера в Минске EAST Center.