Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:49 23 снежня 2016
31
Памер шрыфта

Пра бяду братоў-фермераў Бельчукоў з Маларыцкага раёна і ў іх падтрымку напісана многа. І вось навіна: учора, 12 снежня, на волю выйшаў старэйшы з іх – Мікалай. 18 кілаграмаў страціў за кратамі. Вось што ён расказаў “Народнай Волі”:

– Я адчуваў, што губляю сілы, і быў упэўнены, што жывым не выйду. Нават развітаўся з дзецьмі… Але там у шпіталі мне зрабілі нейкі ўкол, а потым нешта пачалі ліць у вену. Гаварылі, што гэта толькі каб сэрца падтрымаць. Я і паверыў. Адчуў толькі што рука нешта стала кепска рухацца, потым нешта ногі зусім сталі слабыя. А потым, як мяне павялі ў камеру, раптам у калідоры мне нібыта ўдарылі ў шыю нечым гарачым. Ногі зусім ватныя сталі, і я паваліўся. А старшына кажа: “Чаго разлёгся?! Можа, цябе бензінам абліць ды падпаліць? Можа, тады ты хутка пабяжыш?” І рагочуць… Для іх здзекі – гэта звычайная справа. Калі мяне ў абласную прывезлі, то пасля аналізаў пацягнулі на каталцы на выхад, каб везці ў СІЗА, а доктар кажа: “Куды? Я не дазваляю. Яго нельга у камеру”. І тады мяне завезлі ў рэанімацыю.

Вы думалі, што столькі людзей будуць спачуваць вам?

– Я, канешне, хацеў, каб людзі даведаліся пра гэтую справу. Дарэчы, калі ў СМІ з’явіліся артыкулы пра маю справу і нават туды, за краты, прыйшоў нумар “Народнай Волі” з артыкулам пра мяне, то кіраўнік СІЗА тады і кажа мне: “Я зычу вам здароўя. Выбачайце, калі што”. А я ўзгадаў, як ён на мяне крычаў: “Деревня!!! Закрой рот и не вякай!!!” Толькі і сказаў яму: “Можа, я звычайны селянін і без вышэйшай адукацыі, як вы, але так ніколі не стаў бы сябе паводзіць. Няхай Бог вам даруе, калі вы верыце, што ён ёсць”.

– Чым будзеце займацца бліжэйшым часам?

– Цяпер я, канешне, крыху мушу падлячыцца, бо ў мяне моцнае абязводжванне. Але галоўная задача для мяне – дабіцца справядлівасці. Уся мая справа незаконная. Спачатку брата пасадзілі, а потым узялі і аб’ядналі нашы справы. Там парушэнняў шмат. Хачу, каб нарэшце разабраліся з пункту гледжання закона. Больш нічога мне не трэба. Людзі павінны ведаць, што справядлівасць возьме верх, бо як жа тады жыць і працаваць на зямлі?

Так, праваахоўныя органы моцна прайшліся катком па сям’і Бельчукоў. Ды і не толькі сям’і – бадай, уся вёска была ўцягнута ў канфлікт. Аднавяскоўцы не давалі два гады таму забраць трактар Бельчукоў, а сёлета баранілі ўжо самога Мікалая. А што ж з тым інспектарам ДАІ Сяргеем Неліповічам, з прыезду якога і пачалася ўся гэтая гісторыя? Як высветлілася, інспектар за гэты час узляцеў па кар’ернай лесвіцы і стаў начальнікам ДАІ Камянецкага раёна…

Аўтар: Любоў ЛУНЁВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".