Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Цэнтравая нацыянальнай каманды па баскетболе Алена Леўчанка не разумее, чаму за зборную трэба выступаць пад прымусам. Нагадаем, што не так даўно старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў заявіў, што прадстаўляць гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах – адказная місія, давяраць якую неабходна сапраўды моцным на дадзены момант ігракам. У сувязі з гэтым кіраўнік адзначыў, што ў выпадку адмовы прыбыць у размяшчэнне зборнай без уважлівых прычын у дачыненні да спартсменаў будуць ужыты адпаведныя санкцыі. Тым часам баскетбалістка Алена Леўчанка распавяла, як адрэагавалі спартыўныя функцыянеры на просьбу вызваліць яе ад удзелу ў чэмпіянаце Еўропы-2017, які пройдзе з 16 па 27 чэрвеня ў Чэхіі. “Я папрасіла вызваліць мяне ад удзелу, каб паправіць здароўе, – выказалася спартсменка. – Але тое, што рабіла 15 гадоў для зборнай, умомант абясцэнілася. Маўляў, не можаш сёння дапамагчы – ідзі падалей. Такое вось стаўленне. Крыўдна… Не чакала ад людзей, якія прымаюць рашэнні, такой рэакцыі. Замест якога-небудзь ліста, што, маўляў, падтрымліваем, жадаем вырашэння сваіх праблем, верым у  хуткае вяртанне ў зборную, ракой паліўся негатыў. Скажу шчыра: была ў шоку! Вельмі непрыемна. Не магу адысці ад змрочных думак і аналізу той сітуацыі, што склалася. Але, мяркую, час усё паставіць на свае месцы…”
7:00 23 чэрвеня 2017
10
Памер шрыфта
Аўтар: Сяргей НІКАНОРАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.