Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Адзін з заснавальнікаў “Маладога фронту”, зарэгістраванага ў Чэхіі, задумаў зрабіць рэвалюцыю… у дзіцячай літаратуры. У бізнес-цэнтры “Імагуру” адбылася прэзентацыя кнігі “Сем камянёў” Аляксея Шэіна.
6:00 6 лiпеня 2015
13
Памер шрыфта

“…Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін – той, каго старажытныя летапісы называюць Годным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца”.

Ад палітыкі Аляксей адышоў. Цяпер ён вядзе курсы беларускай мовы, гадуе трох сыноў, а сёлета рэалізаваў даўнюю мару – напісаў раман для дзяцей. Кніга “Сем камянёў” проста абавязана ўвайсці ў гісторыю беларускай літаратуры.

– Гэтая кніга ёсць першая беларуская кніга ў жанры прыгодніцкага фэнтэзі. Ці, як яго яшчэ называюць, “фэнтэзі высокага”, – расказвае Аляксей. – Гэта кніга для падлеткаў, і такіх кніг у Беларусі таксама, на жаль, няшмат. Калі пытаемся ў людзей “Якія прыгодніцкія кніжкі ведаеце для школьнікаў?”, усе адразу адказваюць: “Палескія рабінзоны”. Канечне, ёсць яшчэ, але мала, мала такой літаратуры.

Кніга “Сем камянёў” будзе цікавая найперш дзецям 12–15 гадоў. Аднак, калі меркаваць па першых водгуках у інтэрнэце, з захапленнем пра яе адгукаюцца і дарослыя чытачы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра