Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 снежня 2016
22
Памер шрыфта

Як раней паведамлялася, столінскі фермер Мікалай Бяльчук трымае галадоўку нават у дні судовага працэсу. Стан яго здароўя настолькі пагоршыўся, што з залы суда ён трапіў у рэанімацыю.

Дзядзька Мікалая Зміцер Бяльчук распавёў “Народнай Волі”:

Мы ўсе вельмі хвалюемся за Мікалая. Ён выглядае вельмі кепска. Што там яму робяць у рэанімацыі, не ведаем. Нам нічога не кажуць. Вельмі спадзяёмся, што суд задаволіць хадайніцтва адваката, каб Мікалая адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе на час суда. Ён жа нікуды не ўцячэ. З чалавекам і так абышліся як са злачынцам. За што?

Колькі будзе доўжыцца суд, не вядома. На апошняе пасяджэнне канваіры вялі Мікалая пад рукі, бо ён ужо не мог самастойна трымацца на нагах.

Аўтар: Любоў ЛУНЁВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".