Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Пасля таго як інфармацыя аб катастрафічным стане жылога дома ў Верхнядзвінску шырока разышлася па сродках масавай інфармацыі, рамонтныя работы пайшлі хутчэй.

Як паведамляла «Народная Воля», дом па вуліцы Першамайскай, 72 быў пабудаваны на пачатку 1990-х для перасяленцаў з Гомельскай вобласці. Аб’ект узвялі літаральна за тры месяцы з рознымі парушэннямі. Зімой было холадна, а кватэры на пятых паверхах пастаянна залівала. Да рамонту прыступілі толькі ў жніўні гэтага года. З-за дажджоў і мокрага снегу кватэры людзей зрабіліся проста непрыдатныя для жыцця: голыя сцены былі ў грыбку, ад вокнаў адвальваўся пластык, мэблю накрывалі плёнкай, а на падлозе стаялі вёдры і бочкі. Тэмпература ў пакоях не перавышала 10 градусаў – людзі спалі ў верхняй вопратцы.

У некаторых кватэрах жыхары адключалі святло з-за замыканняў. Схадзіць у душ было ў прамым сэнсе небяспечна для жыцця.

Цікавы факт: у гора-доме таксама пражывае намесніца старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна СЯВАЛКІНА. У каментарыі «Народнай Волі» чыноўніца адказала, што ведае аб праблеме і сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў мясцовых улад. Аднак, паводле слоў жыхароў райцэнтра, толькі пасля таго, як аб іх доме распавялі незалежныя сродкі масавай інфармацыі, рамонтныя работы пайшлі хутчэй.

– Ужо ідзе рамонт у кватэрах, шпаклююць столі, фарбуюць, клеяць шпалеры, – распавяла «Народнай Волі» жыхарка Верхнядзвінска Валянціна Болбат. Адным словам, сітуацыя выпраўляецца, дах не цячэ, і вёдры на падлозе ўжо не стаяць. У асобных кватэрах правялі новую электраправодку. Думаю, што да канца снежня работы скончаць – будаўнікі працуюць з раніцы да вечара.

Аўтар: Васіль КОРЗУН 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.