Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
17
Памер шрыфта

Днямі стала вядома, што ўлады адмовілі ў рэгістрацыі культурна-асветніцкаму аб’яднанню «Моладзь Адраджэння». “Народная Воля” пацікавілася, якія памылкі дапусцілі тыя, хто падаваў дакументы на рэгістрацыю.

– Дакументы ва ўпраўленне юстыцыі пры Мінгарвыканкаме мы падалі на рэгістрацыю яшчэ 6 лютага, але пасля іх разгляду нам было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе, як мы лічым, дробных парушэнняў, – распавёў кіраўнік ствараемай арганізацыі Юрый Лукашэвіч. – Мы накіравалі скаргу ў Мінскі гарадскі суд, дзе пераканаўча давялі, што ўстаноўлены парадак стварэння грамадскіх аб’яднанняў быў выкананы, і папрасілі прызнаць адмову незаконнай, а таксама абавязаць упраўленне юстыцыі зарэгістраваць маладзёжнае грамадскае аб’яднанне. Але тыдзень таму суд адмовіў у задавальненні нашай скаргі.

Варта адзначыць, што гэта ўжо другая адмова ў рэгістрацыі за апошні год. Прычым мы не збіраліся займацца палітыкай. Згодна са статутам, мэтамі арганізацыі з’яўляецца папулярызацыя і адраджэнне беларускай мовы, беларускіх традыцый і гісторыка-культурнай спадчыны, ажыццяўленне культурна-асветніцкай працы сярод моладзі, садзейнічанне прыцягненню моладзі да аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

– Што ж вы няправільна зрабілі пры афармленні дакументаў?

– Нам указалі на два недахопы.

Першая прэтэнзія – у статуце МКАГА “Моладзь Адраджэння” адсутнічаюць звесткі пра перыядычнасць правядзення пасяджэнняў кантрольна-рэвізійнай структуры. Упраўленне заяўляе, што такім чынам заснавальнікамі МКАГА “Моладзь Адраджэння” парушаны патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях».

На наш погляд, гэта не можа з’яўляцца падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі, бо, згодна з артыкулам, на які спасылаюцца чыноўнікі, устаноўчым дакументам грамадскага аб’яднання з’яўляецца статут грамадскага аб’яднання, дзе ўсё гэта самым падрабязным чынам распісана, у тым ліку ў дачыненні да кантрольна-рэвізійнага органа. Да таго ж, паводле статута, рэвізор ажыццяўляе сваю дзейнасць у форме праверак і не можа праводзіць пасяджэнняў.

У якасці другой прэтэнзіі, якая паслужыла падставай для адмовы ў дзяржрэгістрацыі, называецца неадпаведнасць парадку дня і рашэнняў устаноўчага мерапрыемства МКАГА “Моладзь Адраджэння” патрабаванням аднаго з пунктаў інструкцыі аб парадку афармлення і разгляду дакументаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй палітычных партый іншых грамадскіх аб’яднанняў. Упраўленне сцвярджае, што заснавальнікамі арганізацыі насуперак патрабаванням пытанне аб зацвярджэнні назвы аб’яднання не разглядалася.

Але ў пратаколе нашага ўстаноўчага сходу пазначана, што пытанне аб назве грамадскага аб’яднання было разгледжана. У азначаным пункце парадку дня было прынята рашэнне назваць арганізацыю, якая ствараецца “Маладзёжнае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Моладзь Адраджэння”, скарочаная назва – МКАГА “Моладзь Адраджэння”.

– Як я разумею, цяпер вы будзеце яшчэ раз падаваць дакументы на рэгістрацыю?

– Так. Але спачатку мы дачакаемся, што скажа з нагоды нерэгістрацыі арганізацыі Вярхоўны суд. Ужо рыхтуем скаргу. І калі рашэнне зноў будзе не на нашу карысць, будзем пачынаць усё па-новаму. Але гэта значыць, што трэба зноў правесці сход, сабраць усіх людзей, запрасіць дэлегатаў. Каб вы разумелі, усё гэта патрабуе немалых выдаткаў. І для нас гэта даволі вялікія сродкі, бо касцяк нашай арганізацыі – школьнікі старэйшых класаў (з 16 год) і студэнты. Мы прапаноўвалі ў кароткі тэрмін выправіць усе памылкі, але нам сказалі, што такое немагчыма.

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.