Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
12
Памер шрыфта

Былая актрыса Купалаўскага тэатра Юлія Высоцкая стала «Жанчынай года-2016» паводле версіі часопіса Glamour.

Узнагароду Юлія атрымала з рук галоўнага рэдактара выдання Марыі Фёдаравай.

Для мяне гэта вельмі нечакана, – пракаментавала Высоцкая. – Гламур, мне здаецца, гэта Марлен Дзітрых, Лайма Вайкуле, Людміла Гурчанка. Гэта іконы, якія ўвасабляюць сабой усё самае лепшае, што ёсць у жанчыне. Што я гэта атрымала, паверыць не магу. Увогуле, цудоўная нагода выпіць шампанскага. Дзякуй велізарнае ўсім, хто галасаваў!

У рэдакцыі часопіса кажуць, што аб’ектыўных прычын для прызнання Юліі Высоцкай жанчынай года было некалькі. Яна сыграла галоўную ролю ў карціне Андрэя Канчалоўскага «Рай», якая вылучана на «Оскар». Рэжысёр і яго жонка прывезлі дзве ўзнагароды з Венецыянскага кінафестывалю: «Сярэбранага льва» за рэжысуру і ўзнагароду Асацыяцыі незалежных кінакрытыкаў BISATO d’ORO, прычым апошняя была ўручана Юліі.

– Я спадзяюся, калі вы ўбачыце фільм, які яна прадставіла ў гэтым годзе, вы ацэніце выбар не толькі наш, але і нашых чытачоў, – сказала Марыя Фёдарава, калі аб’яўляла пераможцу.

Нагадаем, у гэтым годзе Высоцкая стала яшчэ і лаўрэатам ТЭФІ-2016 як лепшая вядучая ранішняга шоу – залатога “Арфея” яна атрымала за праграму «Выязная студыя Юліі Высоцкай» на тэлеканале «НТВ».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.