Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Калектыў рэдакцыі газеты “Народная Воля” і яе актыўныя прыхільнікі па праве заслужылі магчымасць разам адзначыць 20-гадовы юбілей выдання. Таму галоўны рэдактар загадзя пачаў шукаць пляцоўку ў цэнтры горада альбо паблізу ад яго. Праз аднаго паважанага чалавека выйшаў на вядомага бізнесмена Юрыя Авяр’янава, які мае два рынкі (у Малінаўцы і ва Уруччы), з’яўляецца сузаснавальнікам шэрагу клубаў, уласнікам рэстарана, забаўляльна-паркавага комплексу… Нас абнадзеілі яго словы: няма пытанняў, няхай “Народная Воля” ў нас адзначае свой юбілей…
6:00 24 лiпеня 2015
17
Памер шрыфта

Не губляючы часу, кіраўніцтва рэдакцыі сустрэлася з асобай, якая ў “імперыі” Авяр’янава адказвае за правядзенне масавых мерапрыемстваў. Узгаднілі, можна сказаць, усё да дробязяў.

І раптам як гром сярод яснага неба: “Авяр’янаў забараніў правядзенне ў парку імпрэзы, звязанай з юбілеем “Народнай Волі”!”.

Крыўдна і балюча было чуць такія здрадніцкія словы. Спачатку даў “дабро”, а цяпер… Мы палічылі ніжэй свайго гонару яшчэ раз звяртацца да чалавека, які не трымае слова; для нас, супрацоўнікаў “Народнай Волі”, ён проста перастаў існаваць як сумленная асоба, як бізнесмен, з якім можна мець нейкую справу. Калі ён думаў, што такім ганебным, непрыстойным учынкам сарве свята “Народнай Волі”, то глыбока памыліўся – свой 20-гадовы юбілей газета адзначыла прыгожа, цёпла, з удзелам мноства яе прыхільнікаў, замежных гасцей. Знайшлася для гэтага і цудоўная пляцоўка!

Так што, спадар Авяр’янаў, як аслу не засланіць сваімі вушамі сонца, так і вам не пад сілу было азмрочыць свята “Народнай Волі”. Але сваім непрыстойным учынкам вы яшчэ раз адкрылі грамадскасці свой сапраўдны твар.

Рэдакцыя газеты “Народная Воля”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.