Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:18 5 мая 2017
21
Памер шрыфта

Такі лагер з’яўляецца адзіным у Беларусі. Ён будзе працаваць з 15 па 27 ліпеня 2017 года на базе спецыялізаванага адукацыйна-рэабілітацыйнага цэнтра РУП БПААЦ (г.Мінск, вул.Адоеўскага, 10). Для ўдзелу ў лагеры-семінары запрашаюцца тыя, хто дрэнна валодае тэхнікай язды на інвалідных калясках, хто з-за гэтага рэдка пакідае сцены кватэры.

– Такім людзям мы адкрыем акно ў свет, – кажа старшыня грамадскага аб’яднання інвалідаў-калясачнікаў Яўген Шаўко.

Для ўдзельнікаў лагера арганізатарамі ўжо распрацавана разнастайная  праграма. Гэта і навучанне тэхніцы язды на калясцы  актыўнага тыпу, і трэніроўкі па стральбе з лука, настольным тэнісе, плаванні, аэробіцы…

–  Будзе арганізавана таксама шмат важных і карысных для інвалідаў лекцый, – падкрэслівае Яўген Шаўко. – Напрыклад, інфармацыя пра правы і льготы, якія маюць інваліды паводле нашых законаў, якія ў іх перспектывы працаўладкавання, а таксама лекцыі на жыццёвыя тэмы – як пазбегнуць ўзнікнення пролежняў, якой павінна быць прафілактыка запалення мочавыводзячых шляхоў.

Удзел, пражыванне і харчаванне ў лагеры бясплатнае.

Для ўдзелу ў лагеры-семінары неабходна запоўніць анлайн-анкету на сайце: www.raik.by/lager.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".