Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску, які распачнецца на гэтым тыдні, па традыцыі, будуць уручацца прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Хто ж намінанты?
6:00 17 лiпеня 2015
10
Памер шрыфта

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва былі заснаваны рашэннем Вышэйшага савета Саюза Беларусі і Расіі ў 1999 годзе. Яны прысуджаюцца раз у два гады. Памер адной прэміі складае пяць мільёнаў расійскіх рублёў.

У гэтым годзе намінантамі сталі шэсць работ. У лік намінаваных на прэмію твораў ўваходзіць помнік Найсвяцейшаму Патрыярху Алексію II, усталяваны ў Мінску па праекце калектыву беларускіх аўтараў. Беларускі бок таксама прадстаўлены цыклам патрыятычных песень да 70-годдзя Перамогі, створаным кампазітарам, народным артыстам СССР Ігарам Лучанком, канцэртнай праграмай Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага і альбомам «Дзе каліна квітнела», у склад аўтарскага калектыву якога ўваходзяць вядомыя беларускія аўтары і выканаўцы Анатоль Ярмоленка, Алег Елісеенкаў, Іван Юркін.

Намінанты з расійскага боку наступныя: мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І.Чайкоўскага Уладзімір Федасееў з праектам «Песні ваенных гадоў», а таксама кампазітар, народны артыст Расіі Алег Іваноў, аўтар песень «Алеся», «Завалінка», «Печкі-лавачкі», «Ля крыніцы», «Масква за намі»…

Нагадаем, што першымі ўладальнікамі прэміі сталі акцёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі Аляксей Пятрэнка, беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксей Дудараў і народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. У наступныя гады лаўрэатамі станавіліся вядомыя дзеячы культуры дзвюх краін. У іх ліку народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава, беларускія мастакі Міхаіл Савіцкі і Леанід Шчамялёў, акцёры Аляксандр Калягін і Расціслаў Янкоўскі, дырыжор, народны артыст Рэспублікі Беларусь Міхаіл Фінберг і іншыя.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.