Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
11
Памер шрыфта

У апошні час я вельмі палюбіў кніжную серыю “100 выдатных дзеячаў беларускай літаратуры”, з якой даведаўся шмат цікавага. Напрыклад, як аказалася, род нямецкага філосафа Ф.Ніцшэ паходзіў з беларускай зямлі. Ну хто б мог падумаць, у нас і ў яго – адны і тыя ж карані!

Мне вельмі спадабалася кніжачка пра Каруся Каганца. У 2018 годзе будзе сто гадоў з дня яго смерці. Спачатку ў мяне ўзнікла думка аб усталяванні помніка гэтаму ўжо вечнаму грамадзяніну БНР, у руцэ якога будзе ліхтар, што ззяе днём і ноччу. А потым падумалася: духоўны бацька ўкраінскага народа – Т.Шаўчэнка ўсё жыццё марыў аб сваім уласным доміку з вішнёвым садам. І нядаўна, у няпросты час, украінская грамадскасць вырашыла ўвасобціь яго мару ў рэальнасць.

Наш Будзімір, бацька ўсяго беларускага руху К.Каганец таксама ўсё жыццё марыў аб сваёй уласнай хатцы. Захаваўся нават малюнак, зроблены ягонай  рукой, гэтай так і не ўвасобленай у жыццё ягонай мары.

У “Народнай Волі” ўжо гучала прапанова аб аднаўленні засценка Пунькі Я.Драздовіча. Да гэтага варта было б дадаць дом на хутары Плябань дзядзькі Я.Баршчэўскага, які і стаў прататыпам шляхціца Завальні. А мрою К.Каганца добра было б рэалізаваць у вёсцы Юцкі Дзяржынскага раёна. Для гэтага не трэба ўзводзіць замкі, лядовыя палацы – павінны з’явіцца звычайныя беларускія драўляныя хаты. Дзеля доўгатрываласці іх варта было б пабудаваць з суцэльных, тэрмаапрацаваных бярвенняў, якія не паддаюцца гніенню. Гэта будзе цалкам адпавядаць плану кластэрнага размяшчэння ўстаноў культуры, ячкія агучыў міністр культуры Б.Святлоў.

Ну, гэта вам, чытачы, на роздум, так сказаць.

З кніжачкі пра Лявона Дубейкаўскага я даведаўся, што галоўны ўрадаваы архітэктар БНР распрацаваў план перабудовы цэнтральнай часткі Мінска ў нацыянальным духу. Акрамя таго, распрацаваў узоры дзяржаўных нацыянальных узнагарод, якія зараз захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Думаецца, што не толькі я, але і многія чытачы будуць удзячны “Народнай Волі”, калі гэтыя эскізы з’явяцца на старонках газеты.

Павел ЯРЭВА.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў