Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

З верасня профільныя класы вяртаюцца ў сярэднія школы Беларусі. Дакументы аб пераводзе вучняў 10-х класаў з базавых у профільныя школы прымаюць да 28 жніўня, але ў шэрагу школ месцаў у такіх класах ужо не засталося.
6:00 27 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

Нагадаем, што ў 2008 годзе ў сувязі з пераходам з 12-гадовага на 11-гадовы тэрмін навучання ўсе прадметы ў беларускіх школах сталі вывучаць на базавым узроўні.

«Гэта выпраўленне памылкі, якая была дапушчана ў 2008 годзе, калі профільныя класы былі зачынены, – лічыць былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, член грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў. – Разбуральная рэформа 2008 года да гэтага часу сур’ёзна адбіваецца на якасці сярэдняй адукацыі. І спробы вярнуцца да некаторых спецыфічных асаблівасцяў той мадэлі з’яўляюцца ўскосным прызнаннем гэтай памылкі. На жаль, ніхто не панёс ніякага пакарання за разбурэнне нашай сістэмы сярэдняй адукацыі».

Тое, што ў 2008 годзе была дапушчана памылка, пад цяжарам дадзеных цэнтралізаванага тэсціравання чыноўнікі ад адукацыі вымушаны прызнаць. Аднак, як правіла, яны імкнуцца пазбегнуць ацэнкі ранейшага рашэння, а аб новым кажуць так, быццам профільныя класы толькі-толькі вынайшлі. Іх нібыта ўводзяць, а не вяртаюць.

Што ж тычыцца гатоўнасці сістэмы адукацыі да выпраўлення памылкі, то выданне падручнікаў для профільных класаў плануецца толькі праз год – да навучальнага 2016/2017 года.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).