Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

(Заканчэнне. Пачатак у №№97,98.)
6:00 4 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

12 ключавых ідэй хрысціянскай дэмакратыі

1.Хрысціянскія каштоўнасці – падмурак сумленнай палітыкі. Хрысціянства так ці інакш тычыцца ўсіх сфер чалавечага жыцця, уключна з палітыкай, – і менавіта яно ляжыць у падмурку заходняй цывілізацыі. Біблія змяшчае прынцыпы справядлівага кіравання і адказвае на ўсе пытанні, датычныя таго, як трэба будаваць жыццё ў чалавечай супольнасці.

2.Дэмакратыя. Існуе моцная сувязь паміж хрысціянскімі каштоўнасцямі і дэмакратыяй. Грамадзяне мусяць мець магчымасць легальным шляхам змяніць уладу і ўплываць на прыняцце рашэнняў, якія іх тычацца. Прававая дзяржава азначае падзел улад, плюралізм, свабоду слова, сумленныя выбары.

3.Персаналізм. Кожны чалавек – унікальны вобраз і падабенства Божае. Асоба, а не безаблічны індывід ці калектыў – кропка прыкладання сіл у практычнай палітыцы. Паводле пераканання Марытэна, не чалавек існуе для дзяржавы, а дзяржава існуе для чалавека.

4.Субсідыярнасць. Рашэнні мусяць прымацца на тым узроўні, на якім існуе праблема. Улада мае быць як мага бліжэйшай да грамадзян. Структуры вышэйшага ўзроўню павінны браць на сябе вырашэнне толькі тых задач, якія асобны чалавек альбо мясцовая супольнасць не адужае. Моцнае мясцовае самакіраванне, забяспечанае адпаведным бюджэтам, грунт для магутнасці ўсёй дзяржавы.

5.Папулярызм (народнасць). Для таго каб улічыць інтарэсы ўсіх сегментаў і асобных людзей, патрэбны цэласны погляд на грамадства. Хрысціянска-дэмакратычная палітыка павінна ахопліваць інтарэсы як мага больш шырокіх колаў людзей.

6.Інтэгральны гуманізм. Уся гісторыя чалавецтва сведчыць пра свядомае ці несвядомае імкненне да Боскага ідэала – і задача хрысціянскага дэмакрата заключаецца ў яднанні гэтага чалавечага памкнення з адкрыццём, увасобленым у Хрысце, тут і цяпер, у рэальнай гісторыі.

7.Агульнае дабро. Агульнае дабро – мэта дзяржаўнай улады і ўяўляе сабой справядлівае пераразмеркаванне даброт дзеля агульнага развіцця. Кожны чалавек адказны перад грамадствам у тым, як ён рэалізоўвае права быць творцам уласнага лёсу.

8.Салідарызм. Для зладжанага ўзаемадзеяння і каардынацыі розныя пласты грамадства мусяць быць гатовы саступаць адно аднаму: гэта вынікае з іхняй узаемазалежнасці і щзаемапавагі. Салідарнасць у рэшце рэшт працуе на агульнае дабро. На міждзяржаўным узроўні салідарызм азначае, што багатыя краіны мусяць дапамагаць бедным.

9.Камунітарызм. Місія чалавека на зямлі – не ў асабістай канкурэнцыі з іншымі людзьмі альбо ў выкананні вызначанай функцыі ў механізме дзяржавы, а ў тым, каб найбольш поўна рэалізаваць сябе ў натуральных ячэйках грамадства: сям’і, царкве, прафесіі, супольнасці, краі. Трэба абараняць свабоду, аўтаномію і цэласнаць гэтых ячэек, у тым ліку і ад дзяржаўнага кантролю.

10.Сацыяльная рынкавая эканоміка. Рынак паўсюль, дзе магчыма, рэгуляванне толькі там, дзе неабходна. Эканамічная дзейнасць павінна служыць чалавеку, а не падначальваць яго.

11.Адзінства чалавецтва. Хрысціянская дэмакратыя разглядае чалавецтва як унікальную і цэласную супольнасць з узаемнай залежнасцю і адказнасцю. Пераадоленне супярэчнасцяў магчыма праз няспынны дыялог культур і цывілізацый.

12.Хрысціянская этыка. Прабачэнне, пакаянне, імкненне да згоды, цярплівасць – гэта не толькі асабістыя або духоўныя, але таксама і палітычныя каштоўнасці. Палітыка павінна мець маральны падмурак. Ператварэнням павінна папярэднічаць маральнае ўдасканаленне людзей. 

Аўтар: Павел Севярынец 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным