Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 1 снежня 2016
40
Памер шрыфта

Не выключана, што наступныя парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць па мажарытарна-прапарцыянальнай сістэме. Гэта азначае, што адна палова дэпутатаў будзе абірацца ў аднамандатных акругах, а другая – па партыйных спісах.

Але ці маюць нашы партыі дастатковую папулярнасць у грамадстве? Ці ведаюць увогуле пра іх існаванне беларусы і асабліва моладзь?

Марыя Ківель, эканамічны факультэт БДУ, 4-ы курс:

– Чула толькі пра Партыю БНФ. Але пра канкрэтныя дзеянні партыі, хто яе ўзначальвае – не ведаю.

Думаю, што я не такая ўжо непісьменная і забітая. Справа, магчыма, у саміх партыях. Дзе і як яны сябе рэкламуюць? Як прадстаўлены ў сацыяльных сетках? Магчыма, я пра іх даведалася б, калі б пра іх часта ўзгадвалі ў сацыяльных сетках мае сябры і знаёмыя.

Алег Чырыца, выпускнік факультэта транспартных камунікацый БНТУ:

– Здаецца, партый у краіне каля 17, але ведаю толькі Партыю БНФ. Хто дзе лідар – не ведаю. Знаю толькі, што ёсць Анатоль Лябедзька…

Рыгор Жалняровіч, студэнт 4-га курса факультэта “Лячэбная справа” Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта:

– Мала пра якія партыі чуў, а прозвішчы лідараў увогуле не памятаю. Усе партыі, на мой погляд, недастаткова масавыя. Няма ўхілу на шырокую публіку. Каб прыцягнуць у свае шэрагі моладзь, трэба, думаю, больш актыўна прысутнічаць у сацыяльных сетках, больш даходліва і зразумела тлумачыць палітычныя праграмы, быць на адной хвалі, ісці ў нагу з часам.

 

Вольга Касмачова, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ:

– Я амаль нічога не ведаю пра нашы партыі. З аднаго боку, канешне, таму, што ніколі глыбока не цікавілася палітыкай. Але, з іншага боку, і партыі самі ў народ не ідуць, іх дзейнасць альбо не навідавоку, альбо не мае істотных вынікаў. Таму мая маленькая парада: крыху больш гэтыя вынікі “відавочыць”, а таксама заклікаць непартыйную моладзь дапамагчы.

Канстанцыя Герасіменка, студэнтка 2-га курса Беларускай акадэміі мастацтваў:

– Партыю БНФ, канешне, ведаю. Таму што ўсе адпускаюць жартачкі кшталту: “Ты што, БНФавец?”, гэта калі чалавек па-беларуску размаўляе…

А калі сур’ёзна, партыям трэба неяк больш актыўна заяўляць аб сабе, моладзь далучаць.

Мікола Заяц, студэнт Інстытута журналістыкі БДУ:

– Ведаю шмат партый, паколькі цікаўлюся грамадска-палітычным жыццём Беларусі. Хаця ў асноўным даведваюся аб іх дзеяннях падчас парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбараў.

Ці хацеў бы я стаць сябрам той ці іншай партыі? Не, таму што пакуль не магу вызначыцца, хто з іх лідараў найбольш адпавядае маім меркаванням аб эканоміцы, палітыцы і г.д.

Апытваў Багдан САКАЛОЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў