Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
13
Памер шрыфта

Здавалася, такое немагчыма. Але….

У Гатаве затрыманы святар праваслаўнага прыхода Канстанцін БУРЫКІН,  з 18 лістапада ён знаходзіцца пад вартай. “Бацюшку” падазраюць у захоўванні зброі. Да таго ж вядома, што ён з’яўляецца сябрам расійскай нацысцкай арганізацыі “РНЕ” і мае на целе наколкі ў выглядзе фашысцкай свастыкі і арла трэцяга рэйха.

Акрамя духоўнай дзейнасці Канстанцін Бурыкін па сутнасці кіраваў федэрацыяй паўэрліфтынгу, якую намінальна ўзначальваў палкоўнік міліцыі старшыня БФСТ “Дынама” Генадзь КАЛЕСНІК. Дарэчы, Бурыкін змясціў на лагатыпе спартыўнага клуба выяву Ісуса Хрыста са штангай на плячах.

Навіна пра затрыманне святара выклікала розгалас сярод мясцовага насельніцтва. Каля зачыненага храма, які быў пабудаваны з дапамогай Бурыкіна, людзі па-рознаму выказваліся наконт гэтай падзеі. Усе, з кім давялося паразмаўляць, казалі, што не здагадваліся пра пазацаркоўныя справы “бацюшкі”. Жанчыны казалі, што некаторыя з іх хрысцілі ў гэтай царкве сваіх унукаў і ціха пыталіся: “Можа, трэба схадзіць да іншага святара?” Пенсіянер Васіль Фурсаў сказаў “Народнай Волі”: “Я пра ягоныя свастыкі і зброю нічога не ведаў. Але яшчэ раней казалі, што святар захапляўся паляваннем. Ну як такое можа быць? Як гэта святар са зброяй едзе ў лес, забівае там жывёл?! А потым яшчэ нешта будзе казаць пра грахі? Мая ўнучка распавяла, што бачыла ў інтэрнэце фота, дзе ён з фашыстамі нейкімі рускімі. Што яны там задумалі, для чаго той святар трымаў зброю? У галаве не ўкладваецца”.

Журналістам стала вядома, што не так даўно асоба Канстанціна Бурыкіна стала выклікаць нараканні сярод спартсменаў. Напярэдадні правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу, які запланаваны на 2017 год, 19 з 23 вядучых беларускіх спартсменаў адмовіліся супрацоўнічаць з Бурыкіным у любой форме, і такім чынам чэмпіянат аказаўся пад пагрозай зрыву. А між тым на яго правядзенне толькі Нацыянальны алімпійскі камітэт выдзеліў каля двух мільярдаў старых рублёў. Сродкі паступалі і з іншых крыніц. Было закуплена дарагое абсталяванне, але пазней высветлілася, што яно было вельмі кепскай якасці. Спартсмены напісалі калектыўны зварот у «Дынама» і НАК з патрабаваннем адхіліць Бурыкіна ад пасады.

Тым часам і некалькі соцень вернікаў звярнуліся да мітрапаліта Паўла з просьбай пазбавіць Канстанціна Бурыкіна сану. Людзей абурала, што Бурыкін ажаніўся другі раз, афіцыйна распісаўшыся. Але, згодна з правіламі, святарам другі шлюб забараняецца.

Пра Канстанціна Бурыкіна вядома, што ён нарадзіўся ў расійскім Омску. У Беларусь прыехаў, калі яму было 17 гадоў, бо тут ужо жыла яго сястра. Пазней у Мінск перабраліся з Расіі і ягоныя бацькі. Бурыкін ніколі не вучыўся ў духоўнай семінарыі. Святаром стаў таму, што пабудаваў храм у Гатаве.

Аўтар: Любоў ЛУНЁВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".