Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Амаль кожны ўладальнік мабільнага тэлефона “запампаваў” у апарат нейкую музыку. Якая яна? Возьмем тых, хто выстаўляе сябе прыхільнікам беларушчыны, – кіраўнікоў розных, з дазволу сказаць, партый, рухаў, аб’яднанняў, іх ідэолагаў і тэарэтыкаў, прапагандыстаў і г.д. Ні разу і нідзе я не пачуў, каб іх сотавікі, калі на іх паступаюць званкі, адгукнуліся мелодыямі ці то “Люблю наш край – старонку гэту..,”, ці то “Магутны Божа – ўладар Сусветаў…”, ці то “Мы выйдзем шчыльнымі радамі…”, ці то яшчэ якой папулярнай цудоўнай роднай мелодыяй, якіх у Беларусі незлічоная колькасць.
1:55 20 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

Пытаюся: “Дзе ж ваша беларускасць? Чаму не ствараеце апазнавальна-агітацыйную плынь, якую можна было б пачуць і адчуць у транспарце, у якой-небудзь аўдыторыі, на сходзе, проста на вуліцы ці яшчэ дзе?! Якой можна было б пакрыць усю Беларусь! Вядома, калі ў вашых сэрцах штосьці беларускае ёсць, дык чаму яго няма ў вашых сотавіках?! Не дараслі?! Не даўмеліся?! Розуму не хапіла?! А можа, проста няма патрэбы?!” Адказу ўцямнага на гэтыя пытанні няма. Праўда, чуў я, што ў гісторыка і пісьменніка Уладзіміра Арлова з гэтым усё ў парадку. Дык бярыце з яго прыклад!

Яўген ГУЧОК, паэт, публіцыст.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.