Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 студзеня 2017
46
Памер шрыфта

У нядзелю ў Мінску адбылася аўтограф-сесія аўтараў кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава. Каб атрымаць аўтограф, некаторым давялося больш за гадзіну стаяць у чарзе!

“Даўно не стаяў у такіх вялікіх чэргах, тым больш за кнігамі”, – заўважыў гісторык Зміцер Дрозд.

“Прыйшлі каля гадзіны, каб набыць новую кнігу Уладзіміра Арлова, – чарга. Пагулялі да дзвюх – чарга. Паабедалі, прыйшлі каля трох – чарга і не думае змяншацца! – пісалі ў сацыяльных сетках.

Cпадар Арлоў аж увапрэў, пакуль усім падпісаў, – адзначыла Алена Гушча. – Мусіў зняць пінжак!”.

 

– Сапраўды, мы чатыры гадзіны падпісвалі кніжкі, – распавёў Уладзімір Арлоў “Народнай Волі”. – Дакладней, я падпісваў, а Павел Татарнікаў маляваў: хлопчыкам і мужчынам – “Пагоню”, а дзяўчынкам і жанчынам – птушачку. Падпісалі прыкладна 250 кніжак.

– Дык такімі тэмпамі на сустрэчах з чытачамі ўвесь наклад кнігі і разыдзецца!

– У прынцыпе, хацелася б, каб кніжка трапіла не толькі да мінскіх чытачоў. Безумоўна, будуць прэзентацыі ў іншых гарадах. Ёсць ужо запрашэнні з Гродна, Брэста, Полацка, Віцебска. Мы з Татарнікавым спадзяёмся, што на гэтыя прэзентацыі кніжак яшчэ хопіць. Але па ўсім выглядае, што будзе дадатковы наклад.

– Па цяперашніх часах тыраж у тры тысячы асобнікаў – гэта не жартачкі. Некаторыя вядомыя пісьменнікі і 500 асобнікам рады. А тут, як я разумею, нават немалы кошт кнігі людзей не спыняе…

– Так, у абвестцы пра першую аўтограф-сесію было пазначана, колькі каштуе кніга, і людзі прыходзілі ўжо, заціснуўшы грошы ў кулак. Прыходзілі нават з маленькімі дзецьмі, якія пыталіся: “Дзядзя, гэта вы робіце кнігі?” Было, канешне, вельмі кранальна.

– Можа, яшчэ нейкія незвычайныя пытанні задавалі?

– Там такая напружаная сітуацыя была, асабліва не да размоў. Чатыры гадзіны мы з Татарнікавым амаль не разгінаючыся, падпісвалі кнігі. І нават калі мерапрыемства па часе падыходзіла ўжо да завяршэння, яшчэ чалавек 50 у чарзе стаялі!

Дарэчы, мы з Паўлам адзначылі, наколькі цікавыя ў многіх беларускіх дзяцей імёны. Былі Дамінікі і Багданы – і хлопчыкі, і дзяўчынкі, Караліны, Адэлі, Ясь прыйшоў адзін (у мяне, дарэчы, унук таксама Ясь), былі дзеткі з двайнымі імёнамі – гэта вядомая традыцыя ў нашых беларускіх каталіцкіх сем’ях. Прыходзілі бацькі з дзеткамі, бабулі-дзядулі з унукамі.

– Вы кажаце, што “Айчына” – гэта кніга для ўсёй сям’і…

– Пры нашым сярэднестатыстычным узроўні гістарычных ведаў, я думаю, кніжка сапраўды для ўсіх.

– У інтэрнэце напісалі, што пасля гэтай аўтограф-сесіі ў вас з Татарнікавым рукі ледзь не адваліліся…

– Мы загартаваныя! (Смяецца.) Тым больш наперадзе яшчэ сустрэчы з чытачамі.

– А калі, між іншым, плануецца выхад другой часткі “Айчыны”?

– Тэкст ужо гатовы, цяпер справа за мастаком. Частка малюнкаў зроблена, але другая кніга будзе прысвечана ХІХ і ХХ стагоддзям, і там будзе непазбежна мяняцца стылістыка. Але, на мой погляд, і ў другой частцы кнігі павінны быць маляваныя ілюстрацыі – каб вытрымаць агульную стылістыку.

– Паведамлялася, што за тры дні вашу з Татарнікавым кніжку замовілі больш за 1000 чалавек, у тым ліку з Бразіліі, ЗША, Канады, Галандыі, Турцыі.

– Я думаю, замаўлялі тыя людзі, у якіх ёсць Айчына, хоць яны і далёка ад яе знаходзяцца.

– Вы самі чакалі, што будзе такі поспех? Кніга толькі выйшла – і адразу шалёны ажыятаж…

– Мая кніга “Адкуль наш род” ужо даўно стала рарытэтам, было шмат пытанняў, дзе яе знайсці, мне пісалі абсалютна невядомыя людзі, якія хацелі яе замовіць. Я нічым не мог адказаць на гэтыя заяўкі апроч выдання новай кнігі. Нарэшце, яна з’явілася. Думаю, наша грамадства цяпер знаходзіцца ў такім стане, калі літаратура такога кшталту вельмі запатрабаваная…

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ!

Кніга для кожнай беларускай сям’і

Аўтограф-сесіі пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава, якія прэзентуюць кнігу “Айчына. Маляўнічая гісторыя”, адбудуцца ў Мінску сёння, 17 студзеня, з 17 да 20 гадзін, у памяшканні курсаў “Мова нанова” (гандлёвы цэнтр “Цівалі”, вул.Прытыцкага, 29, 3-і паверх, аўдыторыя 366), а таксама ў пятніцу, 20 студзеня, па тым самым адрасе з 18 да 20 гадзін.

Аўтограф-сесія ў кнігарні “Акадэмкніга” – у чацвер 19 студзеня з 17 да 20 гадзін.

17 і 19 студзеня ў аўтограф-сесіях удзельнічае таксама фундатар выдання Павел Бераговіч.

Кошт кнігі – 45 рублёў.

ДЗЯКУЙ!

Карыстаючыся выпадкам, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў выказваюць падзяку за выдатную працу рэдактару “Айчыны” Зміцеру Санько, дызайнеру і мастацкаму рэдактару Віталю Катовічу, карэктару Марыі Кавальчук і малодшаму рэдактару Уладзі Бурымскай. І, вядома, фундатару выдання кнігі Паўлу Бераговічу.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед