Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
12
Памер шрыфта

На гэтым тыдні Пасольства Швецыі ў Мінску запрасіла гасцей на святкаванне традыцыйнага шведскага свята – Дня Святой Люсіі.

На вечарыну, якая прайшла ў гатэлі «Рэнесанс», сабралася больш за 400 чалавек.

Паводле адной з версій, свята Люсіі звязана з хрысціянскай пакутніцай і святой. Паводле другой – мае больш старажытныя карані і сімвалізуе перамогу святла над цемрай у самую доўгую ноч года.

У гэтым годзе ў цырымоніі выбару і каранацыі Люсіі ўдзельнічаў беларускі хор «Concordia», які выдатна спяваў па-шведску, нягледзячы на тое, што шведская мова для іх незнаёмая. Люсія і яе картэж асвяцілі цемру снежня, спяваючы па-шведску «Загараюцца тысячы калядных агнёў» і «Гэтая ноч такая цёмная», а потым выканалі «Святую Люсію» па-беларуску.

Пасля шэсця ў гонар Люсіі Пасольства Швецыі ў Мінску запрасіла гасцей за традыцыйны шведскі калядны стол.

На вечары не гучала афіцыйных прамоў. Выступіў толькі амбасадар Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг, які, распавядаючы пра свята, у сваёй кароткай прамове згадаў нобелеўскага лаўрэата Святлану Алексіевіч.

«Роўна год таму я казаў аб прысуджэнні Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч, якая дала мне разуменне Беларусі, – адзначыў амбасадар. – А зараз мне хочацца зрабіць тое ж самае для вас –. Я рады паведаміць, што зараз рыхтуецца да выдання зборнік паэзіі апошняга шведскага нобелеўскага лаўрэата Томаса Транстромеара па-беларуску».

Навіну сустрэлі апладысментамі.

На прыёме было заўважана нямала вядомых персон. Амбасадары Літвы і Расіі Андрус Пулакас і Аляксандр Сурыкаў, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч, былы міністр працы Аляксандр Сасноў, лідар “Беларускай жаночай лігі” Ніна Стужынская, якая нядаўна аб’явіла аб намеры стварыць палітычную партыю, дэпутаты Алена Анісім і Ганна Канапацкая, філосаф Уладзімір Падгол, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Паэт Уладзімір Някляеў прыйшоў разам з жонкай Вольгай – яны глядзелі адзін на аднаго такімі вачыма, быццам іх раман распачаўся не шмат гадоў таму, а літаральна ўчора.

Старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка вёў амаль прамы рэпартаж з мерапрыемства для рэгіянальных членаў сваёй арганізацыі.

Палітыкі Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў трымаліся разам (прычым з апошнім віталіся ўжо амаль як са старшынёй Партыі БНФ, хаця сам Кастусёў казаў, што яшчэ сумняваецца, ці балатавацца на гэтую пасаду).

Артыст Зміцер Вайцюшкевіч прыйшоў на прыём разам з дзецьмі.

Прафсаюзныя лідары Аляксандр Ярашук і Аляксандр Бухвостаў, якія не так даўно публічна паспрачаліся наконт сённяшняй ролі прафсаюзаў у грамадстве, нешта абмяркоўвалі за келіхам віна. Бухвостаў лічыць, што незалежныя прафсаюзы сёння вельмі слабыя і не могуць уплываць на сітуацыю на прадпрыемствах, а Ярашук сцвярджае, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцах. “Дыскусія ніяк не паўплывала на нашы адносіны”, – з усмешкай патлумачыў “Народнай Волі” Аляксандр Ярашук.

Асаблівай папулярнасцю карыстаўся былы амбасадар Беларусі, цяперашні кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі. З Віталем Рымашэўскім і сваім старым сябрам камуністам Сяргеем Калякіным размаўляў на выдатнай беларускай мове і абяцаў рэгулярна сустракацца з апазіцыяй.

На фота: Амбасадар Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў