Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 1 снежня 2016
25
Памер шрыфта

Апошнім часам даволі часта сустракаю ў газетах і па тэлебачанні спасылкі на экспертаў “Ліберальнага клуба”. Падкажыце, а што гэта за арганізацыя, калі і кім створана, хто ёй кіруе? І ці можна да яе далучыцца?

Валерый ЖАЛЕЗНЫ, Мінскі раён. 

«Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб» – гэта непалітычная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца рэалізацыяй даследчых і адукацыйных праектаў. «Ліберальны клуб» стварылі ў 2007 годзе як нефармальную дыскусійную пляцоўку для маладых інтэлектуалаў. А 7 снежня 2009 года клуб быў афіцыйна зарэгістраваны як грамадскае аб’яднанне.

«Ліберальны клуб» не адлюстроўвае думкі і пазіцыі дзяржаўных інстытутаў, палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў або асобных грамадзян.

“Мы імкнёмся аб’ектыўна вывучаць і асвятляць сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя і культурныя працэсы ў Беларусі, – распавёў “Народнай Волі” адміністрацыйны дырэктар “Ліберальнага клуба” Мікіта Бяляеў. – Наша дзейнасць грунтуецца на каштоўнасцях адкрытага грамадства: індывідуальныя і калектыўныя свабоды грамадзян, дэмакратыя, рынкавая эканоміка, вяршэнства права, свабодная канкурэнцыя ідэй і ініцыятыў.

Мы супрацоўнічаем з рознымі грамадскімі арганізацыямі, фондамі, навукова-даследчымі цэнтрамі і інстытутамі, сродкамі масавай інфармацыі. Асновай супрацоўніцтва з’яўляецца агульнае імкненне да выпрацоўкі аптымальных для Беларусі палітычных і эканамічных рашэнняў, здольных істотна павысіць канкурэнтаздольнасць эканомікі, дабрабыт грамадзян, нацыянальную бяспеку, а таксама ўзровень даверу паміж уладамі і насельніцтвам.

«Ліберальны клуб» выступае за цывілізаваны дыялог паміж усімі пластамі беларускага грамадства”.

Сябрам «Ліберальнага клуба» можа стаць любы чалавек, які падзяляе каштоўнасці і мэты арганізацыі і гатовы браць актыўны ўдзел у яе працы. Заяўкі ад кандыдатаў на ўступленне разглядае савет клуба.

“Для таго каб стаць сябрам Ліберальнага клуба, трэба наведваць нашы мерапрыемствы, цікавіцца даследчай тэматыкай, вольнай эканомікай і прайсці сумоўе з цяперашнімі членамі клуба, – распавядае Бяляеў. – Калі вы хочаце ўдзельнічаць у нашых мерапрыемствах, дапамагаць нам, то гэта можна рабіць і без членскіх узносаў».

Дарэчы, сёння ў “Ліберальным клубе” ўсяго 12 членаў.

На якія сродкі існуе арганізацыя?

“У тым ліку і на ўнёскі, – адказвае Мікіта Бяляеў. – Мы грамадская арганізацыя, многія нашы члены маюць пастаяннае месца працы, хтосьці вучыцца, выкладае…”

Стваральнікамі арганізацыі лічацца Мікіта Бяляеў і Яўген Прэйгерман.

Мікіце Бяляеву 27 гадоў, ён аспірант БДУ. Год таму Мікіта абараніў магістарскую дысертацыю ў БДУ па тэме “Беларускі шлях: эвалюцыя сістэмы дзяржаўнага кіравання”. Валодае англійскай мовай. Захапляецца сноўбордынгам і веласпортам.

Яўгену Прэйгерману 30 гадоў. Ён з адзнакай закончыў факультэт міжнародных адносін БДУ. Вучыўся ў Вышэйшай народнай школе Карлскруну (Швецыя), у магістратуры па праграме «Еўрапейская палітыка» University of Sussex (Вялікабрытанія). Мае дыплом з адзнакай і спецыяльную ўзнагароду як лепшы магістр года. Валодае англійскай і шведскай мовамі. Захапляецца футболам, кухнямі народаў свету.

Марына КОКТЫШ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.