Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
20
Памер шрыфта

Кітай. Студзень 2002 года. Дэлегацыя беларускіх парламентарыяў, кіраўніком якой быў старшыня Савета Рэспублікі Аляксандр Вайтовіч, прыляцела ў Пекін.

“Чатырохдзённы візіт у Паднябесную запомніўся мне не толькі афіцыйнымі сустрэчамі, – успамінае Аляксандр Паўлавіч. – Была паездка на Вялікую Кітайскую сцяну, канцэрт кітайскіх артыстаў, пасля якога сфатаграфаваўся на памяць з кітаянкай, што танцавала…”

Але, відаць, усё жыццё ён будзе ўспамінаць суп, якім яго і іншых членаў беларускай дэлегацыі пачаставалі.

“Пачаў есці. Побач са мной сядзіць перакладчыца, – той момант Аляксандр Вайтовіч памятае ў дэталях. – Смачна! Сёрбаю лыжкай, нават нейкія невялікія кавалачкі мяса глытаю… Кажу маёй суседцы: “Ай, смаката! З чаго прыгатавана?” Тая мне: “Я ведаю, што смачна. А прыгатавана з жаб”. Тут мне млосна і стала, аж у вачах пацямнела. Каб ужо зусім прытомнасць не згубіць, працягваю размову. “А чаму суп такі тлусты?” – пачаў дапытвацца, усё яшчэ маючы надзею, што перакладчыца нешта пераблытала. “Таму што для высокіх гасцей суп вараць з элітных тлустых жаб”, – давяральна тлумачыць яна мяне”.

Больш да таго пачастунку старшыня Савета Рэспублікі Беларусі не дакрануўся. А даесці суп пагадзілася перакладчыца, для якой “па пратаколе” такі далікатэс быў не прадугледжаны.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".