Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
23
Памер шрыфта

Група палітолагаў, эканамістаў, навукоўцаў, дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання на чале з Зянонам Пазьняком распрацавала праграму развіцця краіны пад назвай “Вольная Беларусь”. Ёсць у ёй такі пункт:

“Для Беларусі будзе істотным змяніць штучна створаны непрапарцыянальны гандлёвы баланс з Расіяй. У канчатковым выглядзе ён не павінен перавышаць 7–9 працэнтаў усіх гандлёвых і фінансавых дачыненняў”.

Заўважым, сёння Расія – асноўны гандлёвы партнёр Беларусі, на яе долю прыпадае каля 40 працэнтаў нашага экспарту.

Дык ці рэальна скараціць экспарт у Расію прыкладна ў пяць разоў? З такім пытаннем “Народная Воля” звярнулася да аднаго з распрацоўшчыкаў праграмы – экс-дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Юрася БЕЛЕНЬКАГА.

– Расія сёння як струхнелае дрэва, – сказаў ён. – Калі з яго дом будаваць – будзе бяда. Прывязка да яе эканомікі – гэта катастрофа. Паглядзіце: якая рэнтабельнасць нашых прадпрыемстваў? Мінусовая. Мы даціруем са сваёй кішэні ўсю “малочку” і фактычна ніжэй сабекошту прадаём яе ў Расію. І гэта пры тым, што малако – рэнтабельная прадукцыя, ліквідны тавар на сусветным рынку. Рабы мы па вялікім рахунку! І некаторыя расійскія журналісты яшчэ крычаць, што Расія нас корміць. Які падман! Якая фальсіфікацыя! Гэта ж трэба такую інфармацыйную аферу зрабіць, каб беларусаў дурыць! На сустрэчы з расійскімі журналістамі Лукашэнка прызнаўся, што ў Расію ў наменклатуры было пастаўлена больш прадукцыі, а выручку атрымалі меншую.

– Але ж куды прадаваць? Як мы зможам адвязацца ад расійскага рынку?

– Спачатку трэба правесці рэструктурызацыю эканомікі. І вось тут заканамерна ўзнікае пытанне: па якім шляху пайсці – рэаніміраваць старыя ці ствараць новыя, высокатэхналагічныя прадпрыемствы? У 1990-я гады амерыканцы, еўрапейцы  хацелі будаваць у нас новыя эффектыўныя заводы. Але прыйшоў да ўлады Лукашэнка і не даў гэта зрабіць. І цяпер 23 гады звяртаецца да народа, каб паясы зацягвалі, маўляў, лёгка не будзе. Але ж так і задушыцца можна.

Многія нашы прадпрыемствы – гэта гніллё. Помню словы прадстаўніка МВФ у Беларусі Мідэлкоўпа: трэба прыгнаць вялікі бульдозер і зруйнаваць вашы заводы. Сёння некаторыя аўтарытэтныя эканамісты кажуць, што пабудаваць у Беларусі новыя прадпрыемствы ў два разы танней, чым рэструктурызаваць старыя. Страшна робіцца, калі толькі ўявіць, якія там камунікацыі на нашых састарэлых заводах! А калі будуць сучасныя высокатэхналагічныя заводы, то і прадукцыя канкурэнтная з’явіцца. Тым больш што, дзякуй Богу, улады яшчэ не дабілі цалкам нашу адукацыю і ўзровень рабочай сілы. Нашкодзілі, але не крытычна.

Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ.

***

Бліц-каментарый “Народнай Волі”

Ці можна задаволіцца адказам спадара Беленькага? Вядома ж, не. Агульныя словы, бяздоказныя разважанні  – не грунтоўны адказ на канкрэтнае пытанне: як скараціць экспарт у Расію да 7–9 працэнтаў ад агульнага?

Каб куплялі нашу прадукцыю ў іншых краінах свету, пры гэтым па рэнтабельных цэнах, трэба стварыць новыя высокатэхналагічныя прадпрыемствы. Факт бясспрэчны. Але якім чынам пабудаваць новыя эфектыўныя заводы? Дзе ўзяць грошы? І колькі часу спатрэбіцца на іх узвядзенне? Шкада, але не ў праграме “Вольная Беларусь”, не ў разважаннях Ю.Беленькага адказаў на гэтыя вострыя пытанні няма.

Зойдзем з іншага боку. Пусціць бульдозеры і зруйнаваць заводы і фабрыкі, якія сёння не могуць канкурыраваць на сусветным рынку? А што з дзясяткамі, сотнямі тысяч чалавек, якія сёння на іх працуюць, выдаюць нейкую (хоць і не самай высокай якасці) прадукцыю і маюць адпаведныя заробкі? Праблема з праблем! Зноў жа: дзе адказ, як яна, праблема, павінна вырашацца?

І яшчэ. Скарачаючы экспарт у Расію, Беларусь павінна знайсці рынкі збыту сваёй прадукцыі ў іншых рэгіёнах свету. Можам мы ткнуцца са сваім малаком у Еўропу? Як кажуць, рэбус ды яшчэ які! Разлік на Азію, Афрыку? Марыць нікому не забаронена…

Рубіць з пляча – вялікага розуму не патрабуецца. Але ж ці можа гэта выратаваць Беларусь? Кожная лічба, выведзеная распрацоўшчыкамі вышэйназванай праграмы, павінна быць падмацавана канкрэтнымі, навукова выверанымі разлікамі. Таму, мяркуем, яна заслугоўвае шырокага грамадскага абмеркавання. І “Народная Воля” гатова прадаставіць для гэтага свае старонкі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.