Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дае свае рэкамендацыі.
6:00 17 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Старайцеся ўжываць як мага больш вадкасці.

Гарачае надвор’е небяспечна для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшамі і парасонамі.

Памятайце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад пападання сонечных промняў – выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.

Не ўжывайце алкаголь – у спёку яго дзеянне на арганізм значна ўзмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.

Не купляйце прадукты з рук – пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Ужыванне касметычных сродкаў можа прывесці да перагравання.

Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25°С.

Памятайце, што асаблівай небяспецы ў гарачае надвор’е падвяргаюцца дзеці і пажылыя людзі.

Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару.

Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі. Калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівыя на дарозе, бо падчас спёкі можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Адпачываючы ў гарачыя дні ля вадаёма, таксама выконвайце правілы бяспекі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.