Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:46 23 снежня 2016
30
Памер шрыфта

Занепакоеныя інфармацыяй, распаўсюджанай скандальным расійскім тэлевядучым У.Салаўёвым, наконт таго, быццам у Беларусі было праведзена закрытае апытанне ва Узброеных сілах і “70–80 працэнтаў афіцэраў хацелі б не фармальнага, а фактычнага аб’яднання Расіі і Беларусі”, група сябраў Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса звярнулася да міністра абароны А.Раўкова з просьбай даць адпаведнае тлумачэнне. Вось яго адказ:

“На пытанні, накіраваныя Вамі ў адрас Міністэрства абароны, паведамляю наступнае:

1. Рэспубліка Беларусь – суверэнная незалежная дзяржава са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, сярод якіх адным з галоўных, стратэгічных з’яўляецца забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу краіны.

Інфармацыя аб правядзенні сярод афіцэраў беларускай арміі апытання на тэму аб’яднання Беларусі і Расіі з’яўляецца вымыслам. Падобныя апытанні супярэчаць нацыянальным інтарэсам краіны і ніколі ва Узброеных Сілах не праводзіліся.

2. Беларуская армія – арганічная непадзельная частка свайго народа. Яе афіцэрскі корпус адданы Беларусі і гатоў абараняць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу ў любых умовах абстаноўкі. Гэта адна з прычын, чаму Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь карыстаюцца высокім даверам у грамадстве, а іх афіцэрскі корпус – надзейны і здатны выканаць задачы па ўзброенай абароне Рэспублікі Беларусь.

3. Сістэма ідэалагічнай работы, у тым ліку патрыятычнае выхаванне ваеннаслужачых, уключаючы афіцэраў, забяспечвае падтрыманне высокага маральнага духу ваеннаслужачых і іх гатоўнасць абараняць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу.

4. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь – гэта армія беларускага народа. І ні ў кога не павінна быць сумненняў, што пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі, у Беларусі і надалей будуць надзейна абаронены галоўныя каштоўнасці беларускага народа: суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу, а значыць – мір, стабільнасць і бяспека.

Такім чынам, выказаныя Вамі сумненні наконт адданасці беларускіх афіцэраў сваёй Радзіме, беспадстаўныя. Такія сумненні ва ўласнай арміі не служаць справе забеспячэння бяспекі суверэннай незалежнай Беларусі”.

Як бачым, і на гэты раз заангажаваны расійскі тэлепрапагандыст  У.Салаўёў засвяціўся як правакатар і шантажыст.

Аўтар: Раіса БАЧАРОВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".