Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:37 2 мая 2017
10
Памер шрыфта

Сведкам незвычайнага ажыятажу ў цэнтры сталіцы стаў карэспандэнт “Народнай Волі”.

Кампанія Ecolines, якая займаецца міжнароднымі аўтобуснымі перавозкамі, 12 красавіка праводзіла акцыю. Толькі ў гэты дзень і толькі з 12.00 да 14.00 білеты на паездкі з 10 па 31 мая можна было купіць з 50-працэнтнай зніжкай.

Напрыклад, квіток на аўтобус Мінск–Рыга на акцыі каштаваў усяго 20 рублёў. Да Варшавы і Таліна можна было набыць білеты за 28 рублёў, да Санкт-Пецярбурга – за 25, да Масквы – за 23 рублі.

У выніку жадаючых было столькі, што не ўсе змаглі набыць квіткі па прывабным кошце. А чарга ля аўтавакзала “Цэнтральны” расцягнулася на дзясяткі метраў. У асноўным у ёй стаялі маладыя людзі, хаця сустракаліся і больш сталыя.

“Пачыналі займаць чаргу каля 11 гадзін раніцы, – распавялі мне тыя, каму пашчасціла купіць білеты. – Гадзіну, а можа, і болей даводзілася стаяць. Пяць кас усяго працавалі, таму акцыя парадавала не ўсіх”.

Учора я звярнуўся ў кампанію з пытаннямі, колькі прадалі квіткоў за дзве гадзіны і якія накірункі былі самыя папулярныя.

“На жаль, мы пакуль не прааналізавалі продажы квіткоў са зніжкай і на гэты момант не можам прадаставіць вам актуальную інфармацыю”, – коратка адказалі там.

Фота аўтара.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".